Славутасці Слоніма

Слонім цікава разглядаць праз суседства рэлігійных супольнасцей і старую гарадскую забудову. Пачніце з цэнтра і пакіньце час на дэталі, якія губляюцца пры аглядзе з машыны.

Знойдзена месцаў: 14

Слонім. Траецкая царква і кляштар бернардзінцаў.

Слонім. Траецкая царква і кляштар бернардзінцаў.

Location

Беларусь, Гродзенская вобласць, горад Слонім, вул.Васі крайняга, 23.

У цэнтры Слоніма побач з плошчай Леніна знаходзіцца архітэктурны ансамбль касцёла і кляштара бернардзінцаў, які ў 19 стагоддзі перадалі праваслаўным вернікам. У былым касцёле адкрылі Траецкую царкву. Касцёл узведзены ў 17 стагоддзі, а манастырскі корпус у 18 стагоддзі. Касцёл пабудаваны ў стылі барока і ракако. У інтэр'еры было некалькі алтароў. У 19 стагоддзі быў усталяваны іканастас. У манастырскім корпусе цяпер знаходзіцца інтэрнат медустановы. Царква дзейнічае. Царква знаходзіцца ў гістарычнай частцы горада на левым беразе ракі Шчара, па адрасе вул. Васі крайняга, 23. Будынак уключаны ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як гісторыка-культурная каштоўнасць рэспубліканскага значэння.

Гістарычнае | Помнік архітэктуры

Храм

Храм

Likes1

Views1666

Слонім. Ваданапорная вежа

Слонім. Ваданапорная вежа

Location

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Слонім, вул. Чыгуначная, 11.

У Слоніме каля чыгуначнага вакзала знаходзіцца мураваная ваданапорная вежа, якая разам з будынкам вакзала складае адзіны архітэктурны ансамбль. У часы Польскай дзяржавы ў 1922 годзе будынак чыгуначнага вакзала быў значна перабудаваны ў стылі мадэрн і неабарока. У гэты ж час была ўзведзена побач і ваданапорная вежа ў стылі мадэрн. Ёсць звесткі, што ў гэты перыяд два разы ў дзень музыкант іграў на вежы паланаз Міхала Клеафаса Агінскага «Развітанне з Радзімай». Вежа мае плошчу 180 метраў квадратных. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў вежы знаходзіся музей вадаправода, потым магазін і кафэ, цырульня, прадпрыемства «Футбольны клб «Слонім» і іншыя ўстановы. Вежа мае статус помніка архітэктуры.

Гістарычнае | Помнік архітэктуры

Славутасьць

Славутасьць

Likes1

Views1514

Што паглядзець

Бернардзінскія ансамблі, касцёл Святога Андрэя і будынак сінагогі паказваюць розныя бакі гісторыі горада. Паміж імі карысна глядзець на звычайныя дамы і вуліцы. Сінагогу ўспрымайце найперш як архітэктурны помнік, не мяркуючы пра вольны ўваход.

Як спланаваць паездку

Жыровіцкі манастыр знаходзіцца па-за гарадской падборкай і патрабуе асобнай паездкі. Калі плануеце абодва месцы, не скарачайце цэнтральную прагулку да некалькіх фатаграфій: у кожнага кірунку свой характар і рытм.

Частыя пытанні

Ці можна дадаць Жыровічы да паездкі?

Так, як асобны загарадны выезд з улікам транспарту і парадку наведвання манастыра.

Іншыя падборкі

Усе падборкі месцаў