Знай свой край

Знай свой край

Слонім. Ваданапорная вежа

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Слонім, вул. Чыгуначная, 11.

0

57

12.02.2025

Апісанне

У Слоніме каля чыгуначнага вакзала знаходзіцца мураваная ваданапорная вежа, якая разам з будынкам вакзала складае адзіны архітэктурны ансамбль. У часы Польскай дзяржавы ў 1922 годзе будынак чыгуначнага вакзала быў значна перабудаваны ў стылі мадэрн і неабарока. У гэты ж час была ўзведзена побач і ваданапорная вежа ў стылі мадэрн. Ёсць звесткі, што ў гэты перыяд два разы ў дзень музыкант іграў на вежы паланаз Міхала Клеафаса Агінскага «Развітанне з Радзімай». Вежа мае плошчу 180 метраў квадратных. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў вежы знаходзіся музей вадаправода, потым магазін і кафэ, цырульня, прадпрыемства «Футбольны клб «Слонім» і іншыя ўстановы. Вежа мае статус помніка архітэктуры.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.09512944
Даўгата: 25.3448446

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

12.02.2025

Слонім. Ваданапорная вежа

У горадзе Слонім каля чыгуначнага вакзала знаходзіцца ваданапорная вежа, якая разам з будынкам вакзала складае адзіны архітэктурны ансамбль. Ваданапорная вежа разам з вакзалам будавалася ў адзін час ў перыяд Польскай дзяржавы ў 1920 – я гады.

 Яшчэ ў часы Расійскай імперыі ў 1895 годзе гарадская дума Слоніма прыняла рашэнне аб будаўніцтве вадаправода. Быў выдадзены дазвол мешчаніну Гіршы Куніцы пачаць будаўніцтва вадаправода ў Слоніме. Будаўніцтва першай чаргі было завершана ўжо восенню 1895 года. Спачатку планавалася зрабіць канструкцыі драўляныя, але потым вырашылі зрабіць чыгунныя. Вада падавалася ў горадзе ў два крана на вуліцы Іерусалімскай і на Саборнай плошчы.

У 1916 годзе ў Слоніме была пабудавана першая вадаправодная вежа. Пасля заключэння Рыжскага міру ў 1921 годзе Слонім да 1939 года быў у складзе Польскай дзяржавы да 1939 года. У 1922 годзе была праведзены мадэрнізацыя і перабудова будынка чыгуначнага вакзала. Вакзал набыў рысы мадэрну, неабарока, а таксама закапанскага стылю. Побач з вакзалам у гэты час была пабудавана і новая ваданапорная вежа ў стылі мадэрн.

Каментары

Усяго каментароў: 0