Славутасці Мсціслава

Мсціслаў лепш глядзець пешшу: ад Замкавай гары да храмаў і кварталаў невялікага гістарычнага цэнтра. Тут рэльеф і адлегласці паміж помнікамі становяцца часткай прагулкі.

Знойдзена месцаў: 16

Мсціслаў. Царква Аляксандра Неўскага.

Мсціслаў. Царква Аляксандра Неўскага.

Location

Беларусь. Магілёўская вобласць. Горад Мсціслаўль. Вуліца Леніна 30

Царква з’яўляецца архітэктурнай дамінантай гістарычнага цэнтра. Пабудавана ў 1870 годзе ў псеўдарускім стылі, які быў распаўсюджаны у Расійскай імперыі ў 19 – пачатку 20 стагоддзя. Царква Аляксандра Неўскага з’яўляецца саборным храмам у Мсціслаўлі, а значыць, самай галоўнай праваслаўнай царквой гэтага невялікага раённага цэнтра. А ў Мсціслаўлі захавалася некалькі праваслаўных святыняў дарэвалюцыйнага перыяду. Пры набліжэнні да храма вы пройдзеце праз браму з чырвонай цэглы. У плане будынак уяўляе з сябе крыж, а над сяродкрыжжам купал на 8-гранным светлавым барабане. З паўднёвага боку 3 закругленыя апсіды. Меншы па памерах купал знаходзіцца і над шмат’яруснай званіцай. Варта зайсці ўнутр царквы і агледзець інтэр’ер, дзе, акрамя сучасных абразоў, вы пабачыце і старадаўнія, якія адносяцца да 19 стагоддзя.

Гістарычнае | Помнік архітэктуры

Храм

Храм

Likes2

Views1687

Што паглядзець

Пачніце з Замкавай гары, затым прайдзіце да кармеліцкага і езуіцкага ансамбляў. Розныя перыяды гісторыі горада добра бачныя ў суседстве земляных умацаванняў і храмавай архітэктуры. Музей дапаможа дадаць кантэкст да вонкавага агляду.

Як спланаваць паездку

Не разлічвайце, што ўсе старыя будынкі адкрытыя для ўваходу. Пакіньце час на пад’ёмы і віды з пагоркаў. Пустынкі за горадам плануйце асобнай паездкай, а не часткай цэнтральнага пешага маршруту.

Частыя пытанні

Што выбраць для першага знаёмства?

Замкавую гару, гістарычныя храмавыя ансамблі і прагулку па цэнтры.

Іншыя падборкі

Усе падборкі месцаў