Знай свой край

Знай свой край

Слонім. Будынак аўстэрыі

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Слонім, вул. Савецкая, 10.

0

50

12.02.2025

Апісанне

У горадзе Слонім у гістарычным цэнтры на вуліцы Савецкай недалёка ад канала Агінскага знаходзіцца будынак былой аўстэрыі. Будынак узведзены ў 18 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў стылі барока. Помнік спачатку быў двухпавярховы, а потым надбудаваны 3 - ці паверх. Аўстэрыя была ўзведзена, як заезны дом пры палацы Міхала Казіміра Агінскага, які ў той час быў старастай горада Слоніма. Зараз у помніку знаходзяцца магазіны.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.09419083
Даўгата: 25.3206239

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

12.02.2025

Слонім. Будынак аўстэрыі

У гістарычным цэнтры горада Слоніма на вуліцы Савецкай пры спуске ад былой гандлёвай плошчы да канала Агінскага, знаходзіцца будынак былой аўстэрыі. Помнік быў пабудаваны ў другой палове 18 стагоддзя ў стылі барока ў часы Вялікага Княства Літоўскага, як заезны дом. Першапачаткова будынак быў двухпавярховы, а пазней надбудавалі трэці паверх.

Па сучасным меркам, гэта была, як гасцініца, дзе можна была пажыць і паесці, коней памяняць. Аўстэрыя была ўзведзены пры палацы Міхала Казіміра Агінскага, які ў тыя часы быў старастай горада Слоніма.

М. К. Агінскі (1728 - 1800) – палітычны і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Паэт, кампазітар і мецэнат. У слонімскай эканоміі стварыў славутую «сядзібу муз». У 1768 годзе Агінскі стаў вялікім гетманам літоўскім. У Слоніме пабудаваў друкарню і некалькі прадпрыемстваў. За яго сродкі пабудаваны канал Агінскага, які дагэтуль існуе ў Слоніме.

Была створана слонімская капэла Агінскага – гэта прыдворны аркестр М. К. Агінскага, які існаваў у Слоніме ў 1765 – 1793 гадах. Капэла працавала пры Слонімскім тэатры Агінскага. Выступала на касцёльных службах і балах, ладзіліся канцэрты.

 Тэатр Агінскага быў заснаваны ў 1771 годзе і працаваў да 1791 года. У тэатры працавалі прафесійныя спевакі з Польшчы, Беларусі, Германіі і Італіі. Быў створаны таксама балет і хор. Існавала музычная школа. Была адчынена школа «Дэпартамент балетных дзяцей», дзе дзяцей вучылі чытанню, пісьму і танцам. У будынку аўстэрыі зараз знаходзяцца розныя ўстановы і ў тым ліку некалькі магазінаў

Каментары

Усяго каментароў: 0