Слонім. Спаса – Праабражэнскі сабор
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., г. Слонім, вул. Пушкіна, 1.
0
67
12.02.2025
Апісанне
У цэнтры Слоніма на былой гандлёвай плошчы размяшчаецца праваслаўны Спаса – Праабражэнскі сабор. Храм узведзены на месцы каталіцкага касцёла і манастыра канонікаў латэранскіх рэгулярных, які быў узведзены ў 17 стагоддзі. У часы Расійскай імперыі ў 19 стагоддзі каталіцкі храм перадалі праваслаўнай царкве. Пасля Вялікай Айчыннай вайны царкву знеслі. Адбудавалі святыню ў 2000 – х гадах. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.09604512
Даўгата: 25.31845105
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
12.02.2025
Слонім. Спаса – Праабражэнскі сабор
У гістарычным цэнтры горада Слоніма па вуліцы Пушкіна знаходзіцца праваслаўны Спаса – Праабражэнскі сабор. Будынак быў перабудаваны ў часы Расійскай імперыі ў пачатку 19 стагоддзя з былога каталіцкага касцёла канонікаў латэранскіх рэгулярных 17 стагоддзя.
Касцёл быў заснаваны ў 1635 годзе па фундацыі Яна Станіслава Сапегі, які з'яўляецца старэйшым сынам Льва сапегі, і пінскага біскупа Яўхіма Гарбацкага. Касцёлу быў падараваны маёнтак з зямлёй. Манастырскі комплекс знаходзіўся на гандлёвай плошчы на самым ускрайку плошчы. Каталіцкая святыня займала цэлы квартал і ўключала касцёл Божага Цела і двухпавярховы жылы і аднапавярховы гаспадарчы корпус. Былі таксама агарод і сад. Касцёл быў узведзены ў стылі рэнесанс. Меў бакавыя капліцы і фасад са шчытом.
У часы Расійскай імперыі манастыр зачынілі ў 1832 годзе пасля анцірасійскага паўстання. А касцёл быў перабудаваны пад праваслаўны сабор, які назвалі Спаса – Праабражэнскі. Святыню хрысціянскую знеслі пасля вайны ў 1950 – я гады.
У 2000- х гадах храм адбудаваны. Каля царквы знаходзіца помнік У. Леніну, які вельмі эфектна указвае рукой на праваслаўны храм.
Каментары
Усяго каментароў: 0