Знай свой край

Знай свой край

Слонім. Капліца Святога Дамініка.

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Слонім, вул. А. Міцкевіча.

0

70

12.02.2025

Апісанне

У старажытным горадзе Слоніме ёсць мноства помнікаў архітэктуры і старажытных культавых будынкаў. Самым, бадай, малым культавым старадаўнім збудаваннем з'яўляецца капліца Святога Дамініка. Капліца знаходзіцца на перакрыжаванні вуліцы Міцкевіча і вуліцы Пушкіна. Капліца ўзведзена ў 18 стагоддзі ў часы Вялікага княства Літоўскага ў стылі барока, або, як некаторыя даследчыкі адзначаюць, у стылі ракако. Капліца мураваная трохярусная. У другім ярусе раней знаходзілася драўляная пазалочаная скульптура Святога Дамініка.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.09872423
Даўгата: 25.30624224

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

12.02.2025

Слонім. Капліца Святога Дамініка

У горадзе Слоніме на перакрыжаванні вуліцы А. Пушкіна і А.Міцкевіча пабудавана мураваная капліца Святога Дамініка. Капліца ўзведзена ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 1745 годзе з цэглы.

У тую эпоху было створана дзве капліцы пры ўездзе ў горад, якія былі, як памежныя знакі. Другая капліца не дайшла да нашага часу. Капліца з'яўляецца помнікам і ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка – культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Капліца Святога Дамініка – гэта невялікая пабудова з цэглы, цэнтрычнае і трохяруснае, як вежа. Два ніжнія ярусы маюць квадратнае сячэнне, пры гэтым грані ўвагнуты, а вуглы зрэзаны. Першы ярус у капліцы маналітны і масіўны, які ўсталяваны на нізкім цокалі. Другі ярус помніка скразны з чатырма арачнымі прасветамі. Тут раней знаходзілася драўляная пазалочаная скульптура Святога Дамініка. Старая скульптура не захавалася да нашага часу і зараз устанавілі новую. Трэці ярус капліцы – фігурная увогнутая вежачка, якая мае шатровае чатырохскатнае завяршэнне. На самай вяршыне ўсталяваны крыж.

 Святы Дамінік (1170 - 1221) – каталіцкі святы, манах і прапаведнік. Нарадзіўся ў Іспаніі. Заснавальнік ордэна дамініканцаў, або яго яшчэ называюць, ордэнам прапаведнікаў.

Каментары

Усяго каментароў: 0