Слонім. Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., г. Слонім, вул. Першамайская, 11.
0
44
12.02.2025
Апісанне
У цэнтры Слоніма на былой гандлёвай плошчы пабудаваны каталіцкі манастырскі комплекс манастыра бернардзінак. Мураваны манастыр узведзены ў 17 – 18 стагоддзі ў стылі барока, ракако і класіцызму. У касцёле знаходзіцца 5 алтароў. Бакавыя алтары «Укрыжаванне Храста», «Святога Францыска», «Святога Юзафа» і алтар у гонар «Абраза Найсвяцейшай Дзевы Марыі» і галоўны алтар двухярусны пад назвай «Бязгрэшнае зачацце». У інтэр'еры маюцца скульптуры святых і анёлаў. Касцёл пасля рэстаўрацыі дзейнічае. Манастырскі корпус на стадыі рэстаўрацыі.
Катэгорыі

Помнік архітэктуры

На рэстаўрацыі

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.09478799
Даўгата: 25.31863405
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
12.02.2025
Слонім. Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
У цэнтры горада Слоніма на былой гандлёвай плошчы знаходзіцца каталіцкі касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і манастыр бернардзінак.
Манастыр бернардзінак быў заснаваны ў 17 стагоддзі за сродкі Аляксандра Юдзіцкага і Кацярыны Юдзіцкай – Салатыцкай. Была набыта для сясцёр–бернардзінак драўляная Валовіцкая царква за грошы Казіміра Льва Сапегі. Манахіні прыехалі ў Слонім з горада Вільна, са сталіцы Вялікага Княства Літоўскага. Спачатку ўзнік драўляны касцёл у 1645 годзе, які быў знішчаны пажарам у 1670 годзе. Пачалося ўзвядзенне мураванага храма, які асвяціў у 1690 годзе біскуп К. Бжастоўскі. У 1790 годзе манастыр і касцёл зноў былі моцна пашкоджаны пажарам. Адрамантавалі святыню ў 1793 годзе па праекту архітэктара Ігнацыя Абадовіча.
Увесь манастырскі комплекс быў па перыметры абнесены высокай мураванай агароджай. Пабудавана таксама мураваная двухярусная брама–званіца ў стылі барока. Браму знеслі ў савецкія часы і адбудавалі некалькі год таму. Касцёл пабудаваны ў стылі барока, ракако і класіцызму. Гэта аднанефная базіліка. Дамінантай з'яўляецца трохярусная вежа–званіца.
У інтэр'еры маецца амбон і 5 алтароў, выкананых у тэхніцы стука. Інтэр'ер аздабляў у 1751 – 1764 гадах майстар Іаган Гедэль з памошнікам Антоніем. Інтэр'нр з алтарамі спалучае ў сабе жывапіс, скульптуру і прыкладное мастацтва.
Галоўны алтар двухярусны пад назвай «Бязгрэшнае зачацце». Выкананы алтар у тэхніцы ружовага стука ў выглядзе здвоеных карынфскіх калон. На антаблеменце знаходзяцца скульптуры анёлаў, а ў цэнтры размяшчаецца абраз «Маці Божая з дзіцём». Побач размяшчаюцца скульптуры евангелістаў. На другім ярусе абраз «Святая Троіца». На самым версе алтара знаходзіцца ляпны картуш пад назвай «Глорыя».
Каментары
Усяго каментароў: 0