Слонім. Помнік Льву Сапеге.
Славутасьць
Беларусь, Гродзенская вобл., г. Слонім, Плошча Леніна.
0
79
11.02.2025
Апісанне
У цэнтры горада Слонім на плошчы Леніна ўсталяваны помнік канцлеру Льву Сапеге (1557 - 1633 ), які быў старастам горада Слоніма з 1586 года. У гэты час горад імкліва развіваўся. Помнік быў урачыста адчынены 1 верасня 2019 года на рэспубліканскае свята Дзень беларускага пісьменства.
Вышыня помніка складае больш 4 метраў. Бронзавая скульптура ўсталявана на п'едыстале з граніту. У адной руцэ Л. Сапега трымае прывілей караля Жыгімонта ІІІ на выданне збору законаў Вялікага Княства Літоўскага, а ў другой – булава, як сімвал улады.
Аўтары помніка С. Логвін, У. Піпін і ураджэнец слонімскага краю І. Міско.
Катэгорыі

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.0926294
Даўгата: 25.31932362
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
11.02.2025
Слонім. Помнік Льву Сапеге
У горадзе Слоніме ў гістарычным цэнтры на плошчы Леніна знаходзіцца помнік канцлеру Льву Сапеге. Гэта гістарычная фігура з'яўляецца значным грамадскім дзеячом і палітыкам у маштабах усёй Беларусі.
Л.Сапега вельмі шмат зрабіў для горада Слоніма і ўсяго рэгіёна. Леў Сапега (1557 - 1633 ) быў старастам горада Слоніма з 1586 года. У гэты час горад імкліва развіваўся і будаваўся. Па хадатайніцтве Л. Сапегі Слонім у 1591 годзе атрымаў права Магдэбургскае. Узведзена была ратуша, масты і плошчы, гандлёвыя рады і ствараліся цэхі рамеснікаў. Горад атрымаў герб з выявай льва, які трымае ў лапах залатую стралу з радаваога герба магнатаў Сапегаў. Склаўся ў гэты перыяд гістарычны цэнтр з брукаванымі вуліцамі.
Ідэя ўсталяваць помнік Л. Сапеге ў Слоніме існавала даўно і з 2008 года пачаўся збор сродкаў. Штогод у верасні на Беларусі адбываецца рэспубліканскае свята Дзень беларускага пісьменства і ў 2019 годзе яно праходзіла ў горадзе Слонім. З гэтай нагоды ў жніўні 2019 года ў цэнтры горада была ўсталявана бронзавая скульптура Льва Сапегі. Афіцыйнае адкрыццё помніка прайшло 1 верасня 2019 года ў прысутнасці ганаровых гасцей і грамадскасці.
Аўтарамі помніка з'яўляюцца вядомыя беларускія майстры: Сяргей Логвін, Уладзімір Піпін і ураджэнец слонімскага краю Іван Міско
Каментары
Усяго каментароў: 0