Знай свой край

Знай свой край

Слонім. Траецкая царква і кляштар бернардзінцаў.

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобласць, горад Слонім, вул.Васі крайняга, 23.

0

66

05.02.2025

Апісанне

У цэнтры Слоніма побач з плошчай Леніна знаходзіцца архітэктурны ансамбль касцёла і кляштара бернардзінцаў, які ў 19 стагоддзі перадалі праваслаўным вернікам. У былым касцёле адкрылі Траецкую царкву.
Касцёл узведзены ў 17 стагоддзі, а манастырскі корпус у 18 стагоддзі. Касцёл пабудаваны ў стылі барока і ракако. У інтэр'еры было некалькі алтароў. У 19 стагоддзі быў усталяваны іканастас. У манастырскім корпусе цяпер знаходзіцца інтэрнат медустановы. Царква дзейнічае.

Царква знаходзіцца ў гістарычнай частцы горада на левым беразе ракі Шчара, па адрасе вул. Васі крайняга, 23.
Будынак уключаны ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як гісторыка-культурная каштоўнасць рэспубліканскага значэння.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.09206913
Даўгата: 25.32055451

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

2

Алег Дзьячкоу

12.02.2025

Слонім. Траецкая царква і кляштар бернардзінцаў.

У гістарычным цэнтры горада Слоніма каля плошчы Леніна знаходзіцца Праваслаўная Траецкая царква. Да царквы прыбудаваны мураваны двухпавярховы будынак былога кляштара бернардзінцаў. 


Раней будынак царквы належаў каталіцкай царкве, якая была пабудавана ў 17 стагоддзі. Касцёл узвялі ў 1645 годзе на месцы старога драўлянага храма, які ўзвялі ў 1630 годзе за сродкі Кацярыны і Андрэя Радванаў. Корпус кляштара пабудавалі ў 1749 годзе.


 У часы Расійскай імперыі пасля падаўлення антырасійскага паўстання 1863 – 1864 гадоў касцёл перадалі праваслаўным вернікам і перабудавалі пад Траецкую царкву. Перабудова будынка пад праваслаўны храм адбылася ў 1866 годзе па праекце Гродзенскага губернскага інжынера У.Небальсіна. А памяшканні манастыра былі перабудаваны пад духоўнае вучылішча па праекце архітэктара Ціхвінскага.

У 1874 годзе быў створаны праект брамы і агароджы з планам мясцовасці, які зрабіў архітэктар Леанард Кржыжаноўскі.


У пачатку 20 стагоддзя будынак манастыра быў прыстасаваны пад адміністрацыйную ўстанову. У часы Польскай дзяржавы ў 1920-1930-я гады ў будынку таксама працавала адміністрацыйная ўстанова. Зараз тут знаходзіцца інтэрнат Слонімскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа.


Касцёл з'яўляецца помнікам архітэктуры барока і ракако. Гэта аднанефны храм, які мае шматгранную вежу-званіцу. Некалькі гадоў таму на званіцы замест Гістарычнага шатровага Купала ўсталявалі пазалочаную купал–цыбуліну.

Ольга Ерёменко

05.02.2025

Траецкая царква - помнік архітэктуры барока ў горадзе Слоніме.

Гістарычныя карані Свята-Траецкай царквы сыходзяць у глыб стагоддзяў. Вядома, што на месцы сучаснага храма ў 16 стагоддзі знаходзілася драўляная праваслаўная царква, прысвечаная Святой Тройцы. У ёй размяшчалася ўшанаваная мясцовымі абраз прападобнага Антонія Пячэрскага, які быў заступнікам усіх рускіх манахаў. У дзень яго памяці тут праходзілі ўрачыстыя службы, якія збіраюць мноства вернікаў.


Пасля Брэсцкай уніі 1596 года царква была перададзена каталікам і неўзабаве разабрана. На яе месцы ў 1635-1645 гадах узвялі касцёл, а ў 1749 годзе ўтварыўся кляштар бернардзінцаў. Каб сцерці з успамінаў праваслаўных хрысціян памяць аб святынях, у касцёле замянілі набажэнствы ў гонар прападобнага Антонія на службы каталіцкага святога Антонія Падуанскага.


Бернардзінскі кляштар быў зачынены ў 1864 годзе.

Будынак касцёла быў вернуты праваслаўным у 1867 годзе і зноў пачалі адзначаць дні ў памяць прападобнага Антонія.

У 2002 годзе храм атрымаў статус сабора, які аб'ядноўвае прыходы і духоўныя арганізацыі.


Царква ўяўляе сабой аднапрастольны мураваны храм з выцягнутым прэзбітэрыем і паўкруглай алтарнай апсідай. Яна абсталявана трох'яруснай вежай з званамі і квадратным у плане першым ярусам, які ўвянчаны шатровым дахам, а таксама контрфорсамі. У 1668 і 1750 гадах да апсіды былі дададзены дзве бакавыя капліцы з купаламі. Сцены храма маюць вялікія вокны з паўкруглымі вярхамі. Галоўны ўваход упрыгожаны ордэрнымі элементамі.


Інтэр'ер царквы, як і яе фасад, вылучаецца строгай прастатой. Сцены і скляпенні не маюць дэкаратыўных празмернасцяў, за выключэннем афармлення ляпнінай у верхняй частцы. Галоўны алтар 18 стагоддзя з элементамі ракако служыць цэнтральным акцэнтам ўнутры.


З паўднёвага боку ад храма знаходзіцца манастыр, які ўяўляе сабой двухпавярховы П-вобразны каменны жылы корпус, пабудаваны з цэглы ў сярэдзіне 18 стагоддзя.

Каментары

Усяго каментароў: 0