Слонім. Раённы краязнаўчы музей імя І. Стаброўскага
Музей
Беларусь, Гродзенская вобл., г. Слонім, пл. Леніна, 1.
Апісанне
У цэнтры горада Слоніма на плошчы Леніна знаходзіцца «Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя І. Стаброўскага». Музей пачаў сваю працу ў часы Польскай дзяржавы ў 1929 годзе і яго заснавальнікам і першым дырэктрарам быў археолаг і краязнавец Іосіф Стаброўскі (1870 - 1968), які сваю калекцыю 5 тысяч экспанатаў у 1939 годзе перадаў дзяржаўнаму музею ў Слоніме. Сёння музей мае 30 тысяч экспанатаў і размешчана экспазіцыя ў 10 залах. У музеі можна набыць сувеніры.
Вэб сайт:
http://slonim.museum.by/beКатэгорыі

Платна

Экспазіцыя

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
11.02.2025
Слонім. Раённы краязнаўчы музей імя І. Стаброўскага
У гістарычным цэнтры горада Слоніма знаходзіцца краязнаўчы музей у старажытным будынку. Музей спачатку быў прыватны і адчыніўся яшчэ у часы Польскай дзяржавы ў 1929 годзе. Заснаваў музей вядомы краязнавец і археолаг, палкоўнік царскай арміі Іосіф Стаброўскі (1870 - 1968).
Усё сваё жыццё І. Стаброўскі вывучаў гісторыю свайго краю і сабраў унікальную калекцыю. З прыходам савецкай улады ў 1939 годзе 5 тысяч экспанатаў перадаў у дар дзяржаўнаму музею ў Слоніме. У Час акупацыі калекцыі музея ўдалося зберагчы ад разрабавання і вываза ў Германію, дзякуючы І. Стаброўскаму.
З 1957 года і па сённяшні час музей знаходзіцца у каменным двухпавярховым старажытным будынку 19 стагоддзя на плошчы Леніна, 1. У 2002 годзе на будынку музея ва ўрачыстай абстаноўцы была адчынена гранітная мемарыяльная шыльда ў гонар Іосіфа Стаброўскага.
На сённяшні дзень экспазіцыя музея прадстаўлена ў 10 залах на плошчы 400 квадратных метраў. Музей мае каля 30 тысяч экспанатаў. Многія з экспанатаў унікальныя, напрыклад, ідал 10 стагоддзя, нумізматычная калекцыя манет 17 – 19 стагоддзяў, археалагічныя знаходкі з раскопак, бронзавы бюст Напалеона 19 стагоддзя, Статут Вялікага Княства Літоўскага 17 стагоддзя і многае іншае.
У музеі можна набыць сувеніры.