Знай свой край

Знай свой край

Слонім. Манастыр Бенедзекцінак

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Слонім, вул. Чырвонаармейская, 39.

0

58

12.02.2025

Апісанне

У Слоніме па вуліцы Чырвонаармейскай знаходзіцца будынак манастыра бенедзекцінцаў. Манастыр разам з каталіцкім касцёлам узнік на гэтым месцы ў 17 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Будынкі спачатку былі драўляныя, а ў пачатку 19 стагоддзя ў перыяд Расійскай імперыі ўзведзены мураваны двухпавярховы корпус у стылі класіцызму. У гады Польскай дзяржавы ў пачатку 20 стагоддзя ў манастыры працавала настаўніцкая семінарыя. Пасля вайны ў савецкія часы тут была сярэдняя школа.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.08665023
Даўгата: 25.32242133

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

12.02.2025

Слонім. Манастыр Бенедзекцінак

У горадзе Слонім на вуліцы Чырвонаармейскай, як ехаць у гістарычны цэнтр з напрамку з Жыровічаў, знаходзіцца мураваны двухпавярховы корпус манастыра бенедзекцінак.

 Манастыр і каталіцкі касцёл быў заснаваны ў 1669 годзе ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Касцёл быў асвячоны ў гонар Святога Крыжа. Першапачаткова будынак быў драўляны, а мураваны ўзведзены ў часы Расійскай імперыі ў 1801 годзе ў стылі класіцызму.

 Пасля Рыжскага міру ў 1921 годзе Слонім апынуўся ў складзе Польскай дзяржавы да 1939 года. У будынку манастыра працавала ў 1920 – 1930 – я гады польская настаўніцкая семінарыя. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў савецкія часы ў будынку размяшчалася сярэдняя школа № 1.

 Касцёл быў двухвежавы манументальны будынак у стылі класіцызму. Фасады каталіцкага храма былі ўпрыгожаны каланадай. Інтэр'ер касцёла быў аздоблены фрэскавымі роспісамі. Жылы корпус манастыра добра захаваўся да нашага часу. Будынак Г – падобны ў плане, накрыты двухсхільным дахам. Афармленне архітэктурна – дэкаратыўнае будынка захавала да нашага часу суровую прастату. Пад будынкам маюцца сутарэнні з галерэйнай планіроўкай.

 Бенедзікцінцы, або Ордэн Святога Бенедзікта лічыцца старэйшым каталіцкім ордэнам, які быў заснаваны Бенедзіктам Нурсійскім ў 6 стагоддзі.

Каментары

Усяго каментароў: 0