Слонім. Будынак ратушы
Славутасьць
Беларусь, Гродзенская вобл., г. Слонім, вул. Савецкая, 6.
0
70
12.02.2025
Апісанне
У гістарычным цэнтры горада Слоніма знаходзіцца будынак ратушы. Помнік узведзены ў 18 стагоддзі ў стылі барока. Будынак мураваны, двухпавярховы некалькі разоў перабудоўваўся. Пасля вайны ў памяшканні працаваў гарвыканкам. Зараз тут размяшчаецца Слонімская раённая бібліятэка імя Якуба Коласа. З 1993 года пры бібліятэцы працуе Музей беларускай кнігі з мноствам рарытэтаў і дакументаў, якія прысвечаны нашым літаратарам. Асобны пакой адведзены земляку пісьменніку Алегу Лойка.
Катэгорыі

Экспазіцыя

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Літаратурны
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.09395688
Даўгата: 25.31983568
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
12.02.2025
Слонім. Будынак ратушы.
У гістарычным цэнтры горада Слоніма захаваўся будынак ратушы. Будынак знаходзіцца на перакрыжаванні вуліцы Савецкай і Першамайскай. Раней тут была гандлёвая плошча. З лева і з права былі домікі адна і двухпавярховыя рамеснікаў і купцоў, а пасярод плошчы былі гандлёвыя рады – аднапавярховы доўгі будынак чатырохкутны ў плане і па перыметру былі лаўкі гандляроў.
Помнік узведзены ў другой палове 18 стагоддзя ў стылі барока. Пазней будынак некалькі разоў перабудоўваўся.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў будынку працаваў гарадскі выканаўчы камітэт.
А зараз тут знаходзіцца з 1988 года Слонімская раённая бібліятэка імя Якуба Коласа. З 1993 года ў бібліятэцы працуе Музей беларускай кнігі, дзе захоўваецца мноства рарытэтаў і рукапісаў, якія звязаныя з нашымі літаратарамі. Тут ёсць мноства інфармацыі, дакументаў і кніг з аўтографамі нашых вядомых пісьменнікаў і паэтаў: Якуба Коласа, Валянціна Таўлая і ншых пісьменнікаў. Асобны пакой адведзены земляку Алегу Лойка – выбітнаму літаратуразнаўцу, паэту і пісьменніку.
Помнік мураваны двухпавярховы будынак, прамавугольны ў плане. Раней уваход быў аформлены чатырохкалонным порцікам з скульптурай на франтоне. Ад былога дэкора захаваліся пілястры.
Будынак мае статус помніка архітэктуры.
Каментары
Усяго каментароў: 0