Слонім. Мячэць
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., г. Слонім, вул. Агінскага, 10.
0
49
12.02.2025
Апісанне
У горадзе Слоніме на беразе канала Агінскага ёсць мураваная мячэць. Першая мячэць у горадзе была пабудавана ў 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі. Знішчаны храм у час вайны гітлераўскімі захопнікамі. У 1994 годзе мясцовым мусульманам пасля звароту імама да ўладаў, быў перададзены пад мячэць мураваны будынак 19 стагоддзя. Будынак мае статус помніка архітэктуры. Храм дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.09978071
Даўгата: 25.32238914
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
12.02.2025
Слонім. Мячэць
У горадзе Слоніме недалёка ад гістарычнага цэнтра знаходзіцца мячэць. Старая драўляная мячэць была знішчана нацыстамі ў час вайны, а гэты мураваны храм быў створаны ў 1990 – я гады.
Мячэць знаходзіцца на беразе канала Агінскага і адрас па вуліцы Агінскага, дом 10. Старажытная мячэць знаходзілася ў горадзе па вуліцы Татарскай, зараз гэта сучасная вуліца Кірава. У часы набыцця незалежнасці Рэспублікі Беларусь паўстала пытанне аб набыцці новага храма для мусульман. У 1994 годзе ў былой мураванай гаспадарчай пабудове 19 стагоддзя была адчынена новая мячэць. У савецкія часы памяшканне гэта выкарыстоўвалася, як фізкультурна – аздараўленчы цэнтр. Мясцовы імам Сулейман Байрашэўскі звярнуўся да кіраўніцтва краіны і будынак быў перададзены пад мячэць.
Будынак з'яўляецца помнікам архітэктуры. Будынак мураваны аднапавярховы, накрыты трохсхільным дахам. Помнік узведзены з цэглы і бутавага камяня.
Татары ў горадзе Слоніме з'явіліся яшчэ ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 16 стагоддзі. Па перапісу Расійскай імперыі ў 1897 годзе ў Слонімскім уездзе жыло 178 татараў. Драўляная мячэць у Слоніме была пабудавана ў 1804 годзе з адным купалам і мінарэтам. Храм быў знішчаны пажарам у 1881 годзе і праз год зноў адбудаваны. Грошы на рамонт мячэці даў граф Францішак Пуслоўскі, у якога рэзідэнцыя была каля Слоніма ў Альбярціне.
Каментары
Усяго каментароў: 0