Слонім. Будынак чыгуначнага вакзала
Славутасьць
Беларусь, Гродзенская вобл., г. Слонім, вул. Вакзальная, 11.
0
42
12.02.2025
Апісанне
У горадзе Слоніме знаходзіцца чыгуначны вакзал, які лічыцца адным з самых прыгожых на Беларусі. Чыгунка праз Слонім прайшла яшчэ у часы Расійскай імперыі напрыканцы 19 стагоддзя. Першы вакзал быў пабудаваны на мяжы 19 – 20 стагоддзяў. У часы Польскай дзяржавы ў 1922 годзе будынак вакзала значна мадэрнізіравалі і перабудавалі. У тыя ж часы побач з вакзалам была ўзведзена ваданапорная вежа ў стылі мадэрн. Вежа захавалася да нашага часу. На чыгуначным вакзале горада Слоніма здымалася некалькі мастацкіх фільмаў і ў тым ліку «В августе 44 – го…», «Встречай меня с оркестром», «Паланэз Агінскага» і «Сынав'я ўходзят у бой».
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.09524541
Даўгата: 25.34341766
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
12.02.2025
Слонім. Будынак чыгуначнага вакзала
У горадзе Слонім ёсць чыгуначны вакзал, які па праву лічыцца адным з самых прыгожых вакзалаў на Беларусі. Першая чыгуначная лінія праз Слонім прайшла ў часы Расійскай імперыі ў 1886 годзе, бо горад распаложаны на адной з ветак Палескай чыгуначнай лініі.
Новая лінія чыгуначных шляхоў, якая ішла праз горад, злучала горад Баранавічы і Беласток. Крыху пазней на мяжы 19 – 20 стагоддзяў быў пабудаваны будынак вакзала. У Першую сусветную вайну гэта тэрыторыя была ў зоне баявых дзеянняў і апынулася пад нямецкай акупацыяй. Пасля Рыжскага міру 1921 года Слонім увайшоў у склад Польскай дзяржавы да 1939 года да прыходу савецкай улады.
За польскім часам у 1922 годзе будынак вакзала быў значна перабудаваны і мадэрнізаваны. У якім архітэктурным стылі пабудаваны чыгуначны вакзал тут даследчыкі называюць аж тры накірункі: мадэрн, неабарока і закапанскі, які быў дужа папулярны ў Польшчы ў тыя часы. Калі прыглядзецца да будынка, то ўсе тры стыля можна прасачыць, а таму давайце вызначым стыль, як эклектычны, які ў сябе ўвабраў рысы некалькіх стыляў і эпох. Побач з вакзалам знаходзіцца ваданапорная вежа, якая будавалася таксама ў гэтую і эпоху і таксама з'яўляецца помнікам.
Будынкі разам складаюць адзіны архітэктурны ансамбль. Будынак вакзала прамавугольны ў плане з мансардавым дахам. Кампазіцыя развіваецца трохступенчатым павышэннем аб'ёма. Над галоўным уваходам знаходзіцца фігурны неабарочны аб'ём.
Каментары
Усяго каментароў: 0