Давід–Гарадок. Замкавая гара.
Помнік археалогіі
Беларусь, Брэсцкая вобл., Столінскі район, Давід - Гарадок, вул. Замкавая.
0
125
11.01.2025
Апісанне
Гістрыя Давід–Гарадка ў Столінскім раёне пачынаецца з гарадзішча, або з Замкавай гары. У цэнтры горада можна пакінуць свой аўтамабіль на былой Гандлёвай плошчы і за 5 хвілін дайсці па вуліцы Замкавай да помніку археалогіі.
У часы Вялікага Княства Літоўскага у 14 – 18 стагоддзі было 2 замка: Верхні і Ніжні. Замак быў драўляны з 3 вежамі. Замкавыя ўмацаванні па працягласці былі каля 1 кіламетра. Замак неаднойчы знішчаўся ў час войнаў, але аднаўляўся. Канчаткова страціў сваё абарончае значэнне к сярэдзіне 18 стагоддзя.
Праводзіліся раскопкі на Замкавай гары некалькі разоў польскімі і савецкімі археолагамі. Захаваліся фотаздымкі з раскопак 1930–х гадоў у часы Польскай дзяржавы.
Катэгорыі

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.05762387
Даўгата: 27.21099208
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
11.01.2025
Давід–Гарадок. Замкавая гара.
Калі завітаеце ў Давід–Гарадок, то машыну лепш прыпаркаваць у гістарычным цэнтры на былой Гандлёвай плошчы каля царквы Казанскай Божай Маці. Да Замкавай гары з плошчы вядзе Замкавая вуліца.
Калі прыйдзеце на замчышча, або часам яго ў крыніцах называюць гарадзішча, то пабачыце, што з гэтай мясціны адкрываецца незвычайна прыгожая панарама ўсяго мястэчка і ракі Гарынь. Калі быць больш дакладнымі, то перад вамі не сама рака, а яго старое рэчышча.
Замак, як лічаць даследчыкі, існаваў на гэтым месцы ў перыяд Вялікага Княства Літоўскага ў перыяд 14 – 18 стагоддзяў. А замку папярэднічала гарадзішча 11 – 12 стагоддзяў.
Замак быў драўляны з трыма вежамі і земляным валам. Была створана сістэма водных прыград: выкапаны роў, які запаўняўся вадой і сістэма рэгулявалася шлюзамі. Быў Верхні і Ніжні замак. Агульная працягласць замкавых умацаванняў складала прыкладна 1 кіламетр.
Замак быў знішчаны ў час вайны ў сярэдзіне 17 стагоддзя паміж Рэччу Паспалітай і Царствам Маскоўскім. Адноўлены напрыканцы 17 стагоддзя. У 1690 – я гады ў цэнтры Верхняга замка быў пабудаваны драўляны палац у стылі барока і гаспадарчыя пабудовы. У палацы планіроўка была анфіладная і было каля 10 пакояў. Замак моцна пацярпеў у Паўночную вайну і канчаткова страціў свае абарончае значэнне ў сярэдзіне 18 стагоддзя.
На Замкавай гары праводзіліся археалагічныя раскопкі ў часы Польскай дзяржавы ў 1930 – я гады і ў часы СССР. Замкавая гара мае статус помніка археалогіі рэспубліканскага значэння. На помніку ўсталяваны ахоўны знак.
Каментары
Усяго каментароў: 0