Знай свой край

Знай свой край

Давід–Гарадок. Помнік князю Давіду.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Брэсцкая вобл., Столінскі район, Давід - Гарадок.

0

17

12.01.2025

Апісанне

У гістарычным цэнтры невялікага горада Столінскага раёна Давід–Гарадку усталяваны помнік князю Давіду Ігаравічу. Лічыцца, што менавіта гэты князь заснаваў горад. Князь Давід Ігаравіч (каля 1058 – 1112) – князь валынскі і дарагабужскі, сын князя Ігара Яраславіча. Помнік усталявалі ў 2000–м годзе на ўскрайку былой Гандлёвай плошчы, і зараз гэта месца так і называецца – Плошча Давіда. Тут жа на плошчы знаходзіцца гарадскі выканаўчы камітэт і помнік яшчэ аднаму гістарычнаму, але савецкаму дзеячу – У.Леніну.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.0551236
Даўгата: 27.21236537

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

12.01.2025

Давід – Гарадок. Помнік князю Давіду

У гістарычным цэнтры Давід – Гарадка Столінскага раёна знаходзіцца цэнтральная адміністрацыйная плошча. На плошчы, якая раней называлася Гандлёвая пабудавана праваслаўная царква Казанскай Божай Маці і гарвыканкам.

У 2000 – м годзе на ўскраіне плошчы быў усталяваны помнік князю Давіду, які лічыцца і заснавальнікам горада Давід – Гарадок. Частка плошчы, дзе ўсталяваны помнік зараз так і называецца – Плошча Давіда.

 У 11 – 12 стагоддзях тэрыторыя сённяшняга Столінскага раёна ўваходзіла ў склад Галіцка – Валынскага княства. Князь Давід быў адным з прадстаўнікоў Валынскага княства. Князь Давід Ігаравіч (каля 1058 – 1112) – князь валынскі і дарагабужскі, сын князя Ігара Яраславіча, унук кіеўскага князя Яраслава Мудрага.

 Па адной з версій тыя пахаванні княжаскія, якія знайшлі ў час раскопак на Замкавай гары ў Давід – Гарадку ў 1937 – 1938 гадах маглі належыць князю Давіду Ігаравічу.

Каб ушанаваць памяць князя Давіда ў  2000 – м годзе на плошчы быў усталяваны бронзавы помнік. Аўтарам з'яўляецца беларускі скульптар Аляксандр Дранец. Лічыцца, што кожны турыст і госць горада павінен сфатаграфавацца з князем Давідам.

Каментары

Усяго каментароў: 0