Давыд–Гарадок. Музей гісторыі горада.
Музей
Беларусь, Брэсцкая вобл., Столінскі район, Давыд-Гарадок, вул. Яраслаўская, 2
Апісанне
У Давыд–Гарадку Столінскага раёна ёсць музей гісторыі горада. Экспазіцыя музея размяшчаецца ў некалькіх залах. Тут прадстаўлены археалагічныя знаходкі з Замкавай гары, планы і карты, старажытныя дакументы. Значную частку плошчаў у музеі адвялі для папулярызацыі і творчасці вядомых землякоў: гісторыкаў, паэтаў і пісьменнікаў і іншых унікальных людзей. Родам з Давыд–Гарадка класік беларускай літаратуры паэт Леанід Дранько–Майсюк. Экспазіцыя музея пастаянна ўдасканальваецца і папаўняецца. Уваход платны.
Вэб сайт:
http://david.gorodok.museum.by/Катэгорыі

Помнік архітэктуры

Літаратурны

Платна

Гістарычнае

Экспазіцыя
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
12.01.2025
Давід – Гарадок. Музей гісторыі горада
У Давід – Гарадку Столінскага раёна ёсць Давід – Гарадокскі музей гісторыі горада. Музей з'яўляецца філіялам Столінскага раённага краязнаўчага музея.
Музей быў створаны у 1995 годзе. Экспазіцыя размяшчаецца ў некалькіх залах. У першым зале распавядаецца пра старажытную гісторыю мястэчка, дзе прадстаўлены карты, дакументы, знаходкі і фатаздымкі. У Давід – Гарадку праводзіліся некалькі разоў археалагічныя раскопкі на Замкавай гары ў часы Польскай дзяржавы ў пачатку 20 стагоддзя і ў перыяд Савецкага Саюза. Некаторыя са знаходак прадстаўлены ў экспазіцыі.
У другім зале распавядаецца пра выбітных землякоў гэтага невялікага мястэчка і ў тым ліку пра класіка беларускай літаратуры вядомага паэта Леаніда Дранько – Майсюка. У калекцыі музея ёсць рукапісы і кнігі з аўтографамі аўтараў, фатаздымкі і дакументы.
Трэці зал уяўляе з сябе невялікую мастацкую галерэю, дзе сабраныя карціны мясцовых мастакоў, якія ў сваіх творах адлюстравалі жыццё і прыроду Давід – Гарадокскага краю. Сярод мастакоў прадстаўлены творы Анатолія Концуба, Валянціны Ціхан, Аляксандра Харашуна і іншых вядомых беларускіх майстроў.
Экспазіцыя музея развіваецца і пастаянна папаўняецца новымі творамі і экспанатамі. Уваход у музей платны.