Знай свой край

Знай свой край

Вялемічы. Царква Святога Іллі

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Столінскі район, Вялемічы.

0

156

11.01.2025

Апісанне

У мястэчку Вялемічы Столінскага раёна ёсць унікальны пяцікупальны праваслаўны драўляны храм Святога Іллі. Першая Іллінская царква была ўзведзена яшчэ ў часы Вялікага Княства Літоўскага і была яна з трыма купаламі ў стылі барока. Пажар знішчыў гэтую святыню ў 19 стагоддзі. І ў 1881 годзе за сродкі прыхаджан пабудавалі новую Іллінскую царкву. Храм мае 5 купалоў і трохярусны іканастас з 29 абразамі. Каля храма пабудавана трохярусная драўляная званіца. Царква дзейнічае

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.02023454
Даўгата: 27.24236758

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

11.01.2025

Вялемічы. Царква Святога Мікалая.

У Столінскім раёне ў мястэчку Вялемічы ёсць унікальная праваслаўная царква. Паводле дакументаў Мінскай епархіі вядома, што праваслаўны храм Святога Мікалая быў пабудаваны ў 1724 годзе ў перыяд Вялікага Княства Літоўскага. Магчыма, што спачатку святыня належыла ўніяцкім вернікам.


Першы храм быў у выглядзе караблю з трыма купаламі. Плошча храма складала 25 сажняў. Царква была "халодная". У часы Расійскай імперыі ў 1879 годзе праводзіўся капітальны рамонт. Іканастас быў чатырох'ярусны, драўляны і меў 32 абразы. Была таксама вежа-званіца на якай месцілася чатыры званы: самы вялікі 10 пудоў, што складвае каля 160 кілаграм, 6 пудоў, 3 пуда і самы малы 1 пуд – гэта 16 кілаграм. У гады Вялікай Айчыннай вайны два званы былі пахаваныя на дне возера Сіяць, дзе дагэтуль і знаходзяцца. За прыходам была замацавана яшча адна царква і двое магілак. Пры царкве было двое служыцеляў: настаяцель і псаломшчык. Пры храме дзейнічала пачатковая царкоўная школа і дом міласэрнасці.


Старажытны храм, на вялікі жаль, не захаваўся да нашага часу, бо ён быў знішчаны пажарам. І на тым жа самым падмурку ў 1881 годзе пабудавалі новую драўляную царкву. Будынак таксама ўзвялі з трыма купаламі ў стылі барока. У 1888 годзе за падобна прыхода прыбудавана было два прыдзелы з двума купаламі. Пасля такой перабудовы храм стаў у плане ў выглядзе крыжа і з 5 купаламі. Іканастас трохярусны з 29 абразамі. Побач узведзена драўляная трохярусная званіца з двума званамі. Пры новай царкве было прыпісана 2 царкоўна–прыхадскія школы. У 1934 годзе ў часы Польскай дзяржаўнай прыхода складаў больш за тры тысячы чалавек.

Метрычныя кнігі царквы пачыналіся з 18-га стагоддзя, зараз знаходзя ў Мінску ў архіве. Нейкі год таму царква была адрэстаўраваная.

Каментары

Усяго каментароў: 0