Знай свой край

Знай свой край

Старая Мыш. Замкавая гара.

Помнік археалогіі

Помнік археалогіі

Беларусь, Брэсцкая вобл., Баранавіцкі район, Старая Мыш.

Апісанне

Каля мястэчка Старая Мыш Баранавіцкага раёна захавалася замкавая гара, дзе калісьці быў драўляны замак у перыяд 16 – 18 стагоддзяў. Замак быў 50 на 50 метраў, і па кутах было 4 вежы. Рэканструкцыю замка зрабіў вядомы беларускі мастак Павел Татарнікаў. Замак належыў выбітнаму беларускаму палкаводцу і дзяржаўнаму дзеячу Яну Каралю Хадкевічу (1560 - 1621). Лічыцца, што менавіта ў гэтым мястэчку і нарадзіўся палкаводзец, тытул якога гучаў як граф «на Шклове, Мышы і Быхаве».

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

02.02.2025

Старая Мыш. Замкавая гара.

У Баранавіцкім раёне паміж мястэчкамі Новая Мыш і Старая Мыш ёсць замкавая гара, дзе калісьці ў часы Вялікага Княства Літоўскага быў вядомы замак, які лічыцца радзімай выбітнага беларускага палкаводца Яна Караля Хадкевіча.


Замак быў пабудаваны ў 16 - 17 стагоддзях на высокім правым беразе ракі Мышанка. У плане меў форму квадрата 50 на 50 метраў. Акружаны абарончым земляным валам шырыня якога сягае 15 метраў, а вышыня чатыры метра. Таксама ёсць абарончы роў: шырыня 30, а глыбіня 15 метраў.


Каля замка маецца балоцісты бераг ракі, які служыў натуральнай абарончай перашкодай. На земляным валу былі пабудаваны драўляныя сцены з чатырма вежамі па кутах. У час вайны паміж Рэччу Паспалітай і царствам Маскоўскім у 1654 – 1667 гадах замак пасля аблогі быў узяты расійскімі войскамі і знішчаны. Вось, як дакладалі цару Аляксею Міхайлавічу пасля падзення замка: «В городе Мыши литовских людей всех побили, которых застали, и языков взяли многих людей. И городок Мышь выжгли и со всем разорили без остатку…». Частке гарнізона, які абараняў замак, удалося адступіць.


Лічыцца, што менавіта ў гэтым мястэчку нарадзіўся выбітны беларускі палкаводзец і дзяржаўны дзеяч Ян Караль Хадкевіч (1560 - 1621). Хадкевіч меў тытул граф «на Шклове, Мышы і Быхаве». Гетман вялікі Літоўскі, ваявода Віленскі. З роду Хадкевічаў герба «Касцеша». Яшчэ пры жыцці быў праслаўлены як выбітны палкаводзец. Яго партрэт напісаў вядомы фламандскі мастак Антоніс Ван Дэйк.

Каментары