Знай свой край

Знай свой край

Туры. Капліца на могілках

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Столінскі район, Туры.

0

122

13.01.2025

Апісанне

У Столінскім раёне каля Давід – Гарадка знаходзіцца старажытнае мястэчка Туры. Мястэчка заснавана ў 16 стагоддзі на беразе ракі Гарынь. У самым цэнтры паселішча знаходзяцца мясцовыя могілкі, дзе ў 1990 – я гады была пабудавана новая мураваная царква Святой Троіцы. Храм узведзены па традыцыям старадаўніх праваслаўных храмаў і складаецца з 4 асноўных частак. За новай царквой на могілках да нашага часу захавалася старажытная праваслаўная капліца 19 стагоддзя. Храм складаецца з двух асноўных частак. У апошнія гады капліца адрамантавана. Храм дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.06013458
Даўгата: 27.16971935

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

13.01.2025

Туры. Капліца на могілках

У Столінскім раёне на раке Гарынь знаходзіцца мястэчка Туры за трыццаць кіламетраў ад раённага цэнтра. З аднаго берага ракі Гарынь размяшчаецца Давід – Гарадок, а з іншага боку Туры. Так што знайсці мястэчка вельмі проста, гэта лічыце прыгарад Давід – Гарадка.

Упершыню Туры сустракаюцца ў гістарычных крыніцах у 16 стагоддзі. Каля маленькай рачулкі Туранка, якая ўпадая ў Гарынь было першая пасяленне мястэчка. Спачатку ўваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, а затым стала часткай Расійскай імперыі. Пасля Рыжскага міру з 1921 па 1939 гады ў складзе Польскай дзяржавы.

 У цэнтры мястэчка Туры размяшчаецца  мураваная праваслаўная Траецкая царква, якую пабудавалі ў 1990 – я гады. Новая царква ўзведзена з цэглы паводле старадаўніх мясцовых традыцый драўлянага дойлідства: прытвор з вежай – званіцай, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Вежа – званіца і шматгранны барабан над асноўным аб'ёмам зроблены з дрэва і можа падацца, што старадаўні храм аблажылі сучаснай цэглай.

Тут жа на могілках за  новай Траецкай царквой знаходзіцца старажытная праваслаўная капліца 19 стагоддзя. Капліца з'яўляецца помнікам архітэктуры драўлянага дойлідства. Храм складаецца з двух асноўных частак: прытвор і малітоўная зала. Калі прыедзеце паглядзець помнік, то звярніце ўвагу на старыя дзверы з жалезнымі клямкамі, якія зрабіў калісці мясцовы каваль.

Каментары

Усяго каментароў: 0