Давыд–Гарадок. Царква Казанскай Божай Маці.
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Столінскі район, Давыд-Гарадок, вул. Савецкая.
Апісанне
У цэнтры мястэчка Давыд–Гарадок Столінскага раёна на былой Гандлёвай плошчы ў пачатку 20 стагоддзя была пабудавана праваслаўная царква Казанскай Божай Маці. Храм узведзены ў стылі эклектыкі на месцы старога драўлянага храма. Царква была пабудавана за сродкі прыхаджан і дзякуючы намаганням святара Цімафея Юхневіча, якому ўсталявана памятная шыльда на фасадзе царквы. Будынак складаецца з 4 асноўных частак і галоўны аб'ём упрыгожвае 5 купалоў. У інтэр'еры захавалася кафельная печ. Царква адрамантавана. Храм дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
11.01.2025
Давід – Гарадок. Царква Казанскай Божай Маці
Старажытнае мястэчка Давід – Гарадак у Столінскім раёне мае багатую гісторыю і тут захавалася мноства помнікаў даўніны. І ў тым ліку некалькі культавых будынкаў розных канфесій. На цэнтральнай плошчы, якая калісці была Гандлёвай плошчай мястэчка, знаходзіцца праваслаўная царква Казанскай Божай Маці.
Царкву па перыметру акружае мураваная агароджа. Перад царквой мураваная брама ў тым жа архітэктурным стылі, што і царква. У вуглу тэрыторыі знаходзіцца капліца. Храм з брамай і капліцай утвараюць адзіны архітэктурны ансамбль.
Вялікія сілы і сродкі для пабудовы новага храма прыкладаў святар Юхневіч Цімафей Сцяпанавіч, якому на галоўным фасадзе царквы ўсталявана памятная шыльда наступнага зместа: «Иерей Тимофей Степанович Юхневич (1877 – 1920). Строитель Свято Казанской церкви Д – Городка. Память прихожан.»
Храм пабудавалі ў 1913 годзе на тым месцы, дзе калісці была старажытная драўляная царква з 1844 года. Вялося будаўніцтва некалькі год на сродкі прыхаджан, пачынаючы з 1910 года. Па некаторым дадзеным будаўніутву храма заміналі розныя бюракратычныя правалочкі і прыхаджанам прыйшлося для паскарэння будаўніцтва звяртацца аж непасрэдна да самога імператара Мікалая ІІ.
Царква ніколі не зачынялася і працавала ў савецкія часы. Складаецца царква з 4 асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Асноўны аб'ём упрыгожвае 5 купалоў. Храм узведзены ў стылі эклектыкі з маскоўска- яраслаўскім накірункам. У інтэр'еры захаваліся кафельныя печы і старажытныя абразы.