Знай свой край

Знай свой край

Лыскава. Замак.

Замак

Замак

Беларусь, Брэсцкая вобл., Пружанскі район, Лыскава.

0

118

28.01.2025

Апісанне

У Пружанскім раёне ёсць мястэчка Лыскава з некалькімі старажытнымі помнікамі гісторыі і архітэктуры. Побач з мястэчкам знаходзяцца абарончыя ўмацаванні сярэднявечнага замка. У 16 стагоддзі замак належыў каралеве Боне Сфорцы. Быў зруйнаваны ў час Паўночнай вайны. Этнограф М. Федароўскі ў 19 стагоддзі запісаў паданне пра замак. У 1970 – я гады тут праводзіў раскопкі археолаг М. Ткачоў. Засталіся земляныя валы і абарончы роў. Мае статус помніка археалогіі.

Катэгорыі

Крушня

Крушня

Гістарычнае

Гістарычнае

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.85902636
Даўгата: 24.63875993

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

28.01.2025

Лыскава. Замак.

У мястэчку Лыскава Пружанскага раёна знаходзіцца замкавая гара, якая мае статус помніка археалогіі. Замчышча размяшчаецца за 500 метраў ад мястэчка каля дарогі, дзе ўсталяваны памятны знак.


 У часы Вялікага Княства Літоўскага ў Лыскаве быў пабудаваны замак. У 16 стагоддзі Лыскава з'яўлялася маёмасцю вялікага князя і ўваходзіла ў склад Навагрудскага ваяводства Ваўкавыскага павета. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што замак нейкі час належыў каралеве Боне Сфорцы. Таксама ёсць гіпотэза, што летапіс «Хроніка Быхаўца» быў створаны ў гэтым замку. У Паўночную вайну замак быў вельмі моцна пашкоджаны. У 19 стагоддзі вядомы беларускі фалькларыст Міхал Федароўскі запісаў мясцовую легенду аб замку і пані Боне.


 У савецкі час у 1970 – я гады замак даследваў вядомы беларускі археолаг Міхась Ткачоў. У час раскопак была знойдзена кераміка і кафля 15 – 17 стагоддзяў.


 Замкавая гара ў плане мае памеры 68 на 68 метраў, а па перыметры насыпаны абарончы роў. Заходні вал, які добра захаваўся да нашага часу мае шырыню 10 метраў. Па сярэдзіне вала знаходзіўся ўезд у замак. Па кутам замка былі абарончыя вежы «круглікі», якія ў дыяметры былі па 8 метраў.

Каментары

Усяго каментароў: 0