Падгорная. Гарадзішча і валун–следавік.
Помнік археалогіі
Беларусь, Брэсцкая вобл., Баранавіцкі район, Падгорная.
0
53
02.02.2025
Апісанне
Каля мястэчка Падгорная знаходзіцца некалькі помнікаў археалогіі, якія адносяцца да эпохі неаліту і бронзавага веку. Помнікі былі даследаваны археолагамі, і знойдзены шматлікія гістарычныя артэфакты, пераважна кераміка. На адным з помнікаў знаходзіцца валун–следавік, якому мясцовыя жыхары з даўнніх часоў надаюць магічную сілу. Каб знайсці валун, вам трэба звярнуцца да жыхароў мястэчка Падгорная, і яны вам укажуць шлях.
Катэгорыі

Гістарычнае

Геалагічны
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.98487263
Даўгата: 25.55809316
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
02.02.2025
Падгорная. Гарадзішча і валун–следавік.
На поўдзень ад мястэчка Падгорная ёсць некалькі помнікаў археалогіі. На гарадзішчы знаходзіцца камень-следавік. У ваколіцах маецца помнік эпохі неаліту і бронзавага веку.
Паселішча – 1. Яно размяшчаецца за 1,5 кіламетра ад мястэчка паміж правым берагам ракі Шчара і левым берагам ракі Лахазва. Урочышча называецца Крамполе. Культурны слой каля 60 санціметраў. Абнаружыны посуд культуры шнуравой керамікі.
Паселішча – 2. Яно размешчана за адзін кіламетр на паёднёвы захад ад мястэчка на правым беразе Шчары. Знаходзіцца пад пашняй. Па частке помніка праведзены меліяратыўны канал. Культурны пласт каля 40 санціметраў. Абнаружаны знаходкі нёманскай неалітычнай культуры.
Паселішча – 3. На паўднёвы захад ад мястэчка за 1,2 кіламетра. На правабярэжжы Шчары. Культурны пласт 40 санціметраў. Помнік заняты пад пашняй. Належыць нёманскай неалетычнай культуры.
Паселішча – 3 А. За паўтара кіламетра на паўднёвы захад ад мястэчка на правабярэжжы Шчары. Помнік знаходзіцца паміж меліярацыйнымі каналамі. Культурны пласт 40 санціметраў. Пад пашняй. Належыць нёманскай неалітычнай культуры.
Паселішча – 4. За тры кіламетра на захад ад мястэчка на правабярэжжы Шчары. Плошча помніка археалогіі каля 3600 метраў квадратных. Помнік часткова пашкоджаны дамбай. Знойдзена мноства керамікі, якая адносіцца да прыпяцка–нёманскай і нёманскай культуры.
Каментары
Усяго каментароў: 0