Знай свой край

Знай свой край

Друцк. Друцкае гарадзішча.

Помнік археалогіі

Помнік археалогіі

Беларусь, Віцебская вобласць, Талачынскі сельсавет

0

339

05.09.2024

Апісанне

Друцкае гарадзішча - адзіны ў сваім родзе археалагічны помнік пад адкрытым небам, у якім захаваліся ўсе часткі гарадзішча ранняга Сярэднявечча.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Геалагічны

Геалагічны

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.3420363
Даўгата: 29.7638941

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Ольга Ерёменко

05.09.2024

Археалагічны помнік пад адкрытым небам.

У аграгарадку Друцк, на правым беразе ракі Друць, захавалася да нашага часу ўнікальная славутасць. У выглядзе насыпных валаў захаваліся ўсе часткі гарадзішча - умацаваны дзяцінец, вакольны горад і пасад, а таксама земляныя валы, роў.

Упершыню Друцак згадваецца ў 1001 годзе. У гэтым жа годзе тут была пабудавана адна з першых хрысціянскіх цэркваў на беларускіх землях.

Першапачаткова гэтыя землі адносіліся да полацкага княства, у 1101 годзе было створана Друцкае княства. Яно мела вельмі выгоднае геаграфічнае месцазнаходжанне, знаходзячыся на шляхі "з варагаў у грэкі" і вельмі хутка развівалася. Насельніцтва Друцкага княства займалася разнастайнымі промысламі, вырабляючы вялікую колькасць разнастайных тавараў. Будучы вельмі заможным, гэтае паселішча стала станавілася цікава іншым княствам. Таму, з мэтай абароны ад варожых наступаў, тут быў створаны ўмацаваны горад.

З часам Друцк прыйшоў у заняпад. Таксама, верагодна, у гарадзішчы адбыўся пажар, на тэрыторыі засталіся толькі насыпныя валы.

У 2001 годзе побач з гарадзішчам у гонар 1000-годдзя Друцка быў устаноўлены памятны знак. Таксама была ўсталявана драўляная вежа для правядзення рыцарскіх турніраў і ладдзя, накшталт тых, якія раней хадзілі па рацэ Друць.

У Друцку перыядычна арганізуюцца археалагічныя экспедыцыі і раскопкі.

Па дарозе ў Талачын, за 7 км ад Друцка, жадаючыя могуць наведаць аграгарадок Старое Радча. Гэта вёска, у якой вырас і любіў бываць таленавіты акцёр і кінематаграфіст Сяргей Бадроў-малодшы, чыё жыццё трагічна абарвалася ў 2002 годзе. У памяць аб ім тут устаноўлена памятная дошка. У мясцовым цэнтры культуры размешчаны стэнд са здымкамі і асноўнай інфармацыяй пра Сяргея Бадрова.

Каментары

Усяго каментароў: 0