Гарадзішча. Помнік археалогіі.
Помнік археалогіі
Беларусь, Брэсцкая вобл., Баранавіцкі район, Гарадзішча.
0
95
31.01.2025
Апісанне
У мястэчку Гарадзішча Баранавіцкага раёна на ўскрайку паселішча ёсць унікальны помнік археалогіі – гарадзішча эпохі штрыхавой керамікі. Першыя даследчыкі яшчэ ў 19 стагоддзі выказалі думку, што гэта можа быць рэзідэнцыя караля Міндаўга пад летапіснай назвай Варута. Пасля вайны многія беларускія і расійскія археолагі праводзілі тут раскопкі і былі абнаружаны каштоўныя знаходкі.
Катэгорыі

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.32245766
Даўгата: 25.98820956
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
31.01.2025
Гарадзішча. Помнік археалогіі.
У Баранавіцкім раёне ёсць мястэчка пад назвай Гарадзішча ў якім маецца некалькі помнікаў архітэктуры і даўніны. Калі будзеце ехаць з Баранавіч на Навагрудак праз Гарадзішча па аб'язной дароге, то з левага боку пабачыце вялізны курган – гэта помнік археалогіі.
Гарадзішча штрыхавой керамікі і эпохі ранняга феадалізму.
Ёсць некалькі гіпотэз, што тут магло раней быць і адна з самых цікавых і інтрыгуючых – гэта тое, што тут была Варута - рэзідэнцыя караля Міндаўга!
Упершыню такую гіпотэзу выказалі яшчэ ў 19 стагоддзі вядомыя беларускія гісторыкі – Тэадор Нарбут і Аляксандр Ельскі. Першаадкрывальнікам помніка лічыцца В. Астапаў, які даследваў гарадзішча ў 1951 годзе. Таксама ў 1950 – х гадых вывучала Фрыда Гурэвіч і Аляксей Мітрафанаў. У 1964 годзе археолаг Леанід Побаль і ў 1970 годзе Міхаіл Чарняўскі. У1980 годзе Таццяна Бубенька і ў 1987 – 1988 гадах А. Мядзведзеў.
Культурны слой дасягае 0,6 метра. Знойдзены артэфакты культуры штрыхавой керамікі перыяда ІІ – ІХ стагоддзяў: штрыхавая кераміка, шлакі, жалезныя вырабы. Бронзавыя ўпрыгожванні.
Помнік размяшчаецца на 800 метраў на захад ад мястэчка. Мае авальную форму і памер 50 на 28 метраў. Арыентаваны з поўдня на поўнач. Уезд да помніка з паўночнага боку. Найбольшыя ўмацаванні былі з усходу і тут пляцоўка ўзвышаецца на 7 метраў. Створаны на схілах штучныя тэрасы. Ёсць абарончы роў шырынёй 6 – 7 метраў і глыбінёй каля двух метраў.
Каментары
Усяго каментароў: 0