Знай свой край

Знай свой край

Альпень. Царква Успення Прасвятой Багародзіцы

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Столінскі район, Альпень.

0

130

10.01.2025

Апісанне

У мястэчку Альпень Столінскага раёна побач з Давід – Гарадком, у 19 стагоддзі была пабудавана праваслаўная драўляная царква Успення Прасвятой Багародзіцы. Храм узведзены ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства. Складаецца будынак з 4 асноўных частак. Пасля вайны царква была зачынена і да 1990 – га года храм не працаваў. З развалам СССР святыня вернута праваслаўным вернікам. Праведзены рамонт. Царква дзейнічае

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.01950907
Даўгата: 27.15987687

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

10.01.2025

Альпень. Царква Успення Прасвятой Багародзіцы

Паміж Столінам і Давід – Гарадком ёсць вялікае мястэчка Альпень. Пасярод мястэчка на цэнтральнай вуліцы пабудавана драўляная царква Успення Прасвятой Багародзіцы.

 Альпень вядомае з часоў Вялікага Княства Літоўскага з 15 стагоддзя. Гаспадарамі гэтага краю былі ў розныя часы паны Ліпскія, Шпакоўскія, Накускія. Гэтыя мясціны ў 19 стагоддзі наведаў класік беларускай літаратуры Вінцэнт Дунін – Марцінкевіч, які ў Альпені знайшоў некаторыя вобразы для сваіх літаратурных твораў і ў тым ліку камедыі «Пінская шляхта».

У 1888 годзе сярод мястэчка была пабудавана праваслаўная царква Успення Прасвятой Багародзіцы. Пасля Вялікай Айчыннай вайны царква была зачынена. У 1990- я гады святыню перадалі праваслаўным вернікам. Быў праведзены рамонт.

 Храм складаецца з чатырох асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Царква складаецца з трох зрубаў. Да асноўнага аб'ёму прыбудаваны прытвор, які накрыты двухсхільным дахам. Асноўны аб'ём накрыты чатырохсхільным дахам, які завершаны васьміграным барабанам з шлемападобным купалам.  Таксама меншых памераў барабаны з купаламі размешчаны над трапезнай і апсідай.

У царкве ёсць тры ўвахода. У інтэр'еры маецца трохярусны іканастас. Каля царквы пабудавана двухярусная званіца.

Каментары

Усяго каментароў: 0