Знай свой край

Знай свой край

Давыд–Гарадок. Касцёл Божага Цела.

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., столінскі раёон, Давыд-Гарадок, вул. Лермантава.

Апісанне

У гістарычным цэнтры Давыд–Гарадка Столінскага раёна захаваўся каталіцкі касцёл Божага Цела. Першы каталіцкі храм у мястэчку быў пабудаваны ў 17 стагоддзі за сродкі князя Радзівіла. Касцёл быў драўляны і згарэў у 19 стагоддзі. У пачатку 20 стагоддзя распрацаваны праект новага мураванага касцёла ў стылі неаготыкі, але праект не рэалізавалі. У гады Польскай дзяржавы ў 1936 годзе пабудаваны мураваны касцёл Божага Цела. У савецкія часы храм зачынілі і перадалі пад клуб. Вежу на касцёле знеслі. У 2017 годзе будынак перадалі каталіцкім вернікам. Праведзены рамонт. Касцёл дзейнічае.

Катэгорыі

На рэстаўрацыі

На рэстаўрацыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

12.01.2025

Давід – Гарадок. Касцёл Божага Цела

У Столінскім раёне мястэчка Давід – Гарадок мае цэлы шэраг помнікаў даўніны. І каб іх усе пабачыць на гэта спатрэбіцца турысту цэлы дзень. У гістарычным цэнтры захавалася некалькі культавых помнікаў архітэктуры і ў тым ліку каталіцкі касцёл Божага Цела.

Касцёл пабудаваны на вуліцы Лермантава, якая ў час пабудовы храма называлася Веляміцкая. Першы касцёл у Давід – Гарадку існаваў у часы Вялікага Княства Літоўскага, які быў пабудавана ў 1623 годзе за сродкі князя Яна Альбрэхта Радзівіла.

 У часы Расійскай імперыі касцёл працаваў, але быў знішчаны пажарам у 1839 годзе. Пабудавалі новы касцёл, які быў таксама драўляны, у 1848 годзе. Будынак  быў знішчаны пажарам у 1890 годзе. Каталіцкія службы праводзіліся ў доме ксянза ў плябаніі.

 У 1904 годзе  распрацаваны праект новага мураванага касцёла ў стылі неаготыкі. Але новы касцёл пабудавалі толькі ў часы Польскай дзяржавы ў 1936 годзе. Каталіцкі храм пабудаваны ў стылі гістарызму. У плане будынак мае прамавугольную форму, які накрыты двухсхільным дахам. Да асноўнага аб'ёма прыбудавана паўкруглая апсіда і невялікі прытвор. Ніжняя частка сценаў касцёла аздоблена гарызантальным рустам. Касцёл аднанефны.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў савецкі час касцёл зачынілі і зрабілі тут клуб для танцаў. Вежу на касцёле знеслі.

У 2017 годзе будынак былога касцёла вярнулі каталіцкім вернікам і быў праведзены рамонт.

Каментары