Знай свой край

Знай свой край

Мсціслаўль. Царква Аляксандра Неўскага.

Храм

Храм

Беларусь. Магілёўская вобласць. Горад Мсціслаўль. Вуліца Леніна 30

2

410

12.06.2024

Апісанне

Царква з’яўляецца архітэктурнай дамінантай гістарычнага цэнтра. Пабудавана ў 1870 годзе ў псеўдарускім стылі, які быў распаўсюджаны у Расійскай імперыі ў 19 – пачатку 20 стагоддзя. Царква Аляксандра Неўскага з’яўляецца саборным храмам у Мсціслаўлі, а значыць, самай галоўнай праваслаўнай царквой гэтага невялікага раённага цэнтра. А ў Мсціслаўлі захавалася некалькі праваслаўных святыняў дарэвалюцыйнага перыяду. Пры набліжэнні да храма вы пройдзеце праз браму з чырвонай цэглы. У плане будынак уяўляе з сябе крыж, а над сяродкрыжжам купал на 8-гранным светлавым барабане. З паўднёвага боку 3 закругленыя апсіды. Меншы па памерах купал знаходзіцца і над шмат’яруснай званіцай. Варта зайсці ўнутр царквы і агледзець інтэр’ер, дзе, акрамя сучасных абразоў, вы пабачыце і старадаўнія, якія адносяцца да 19 стагоддзя.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.02035573
Даўгата: 31.7287966

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

11.06.2024

Царква Аляксандра Неўскага

Мсціслаўль. Царква Аляксандра Неўскага

Царква з’яўляецца архітэктурнай дамінантай гістарычнага цэнтра. Пабудавана ў 1870 годзе ў псеўдарускім стылі, які быў распаўсюджаны у Расійскай імперыі ў 19 – пачатку 20 стагоддзя. Царква Аляксандра Неўскага з’яўляецца саборным храмам у Мсціслаўлі, т. е. самай галоўнай праваслаўнай царквой гэтага невялікага раённага цэнтра. А ў Мсціслаўлі захавалася некалькі праваслаўных святыняў дарэвалюцыйнага пераяда. Пры набліжэнні да храма, вы пройдзеце праз браму з чырвонай цэглы. У плане будынак уяўляе з сябе крыж, а над сяродкрыжжам купал на 8-гранным светлавым барабане. З паўднёвага боку 3 закругленыя апсіды. Меншы па памерах купал знаходзіцца і над шматяруснай званіцай. Варта зайсці ў нутр царквы і агледзець інтэр’ер, дзе акрамя сучасных абразоў вы пабачыце і старадаўнія, якія адносяцца да 19 стагоддзя. 

Каментары

Усяго каментароў: 0