Знай свой край

Знай свой край

Мсціслаў. Краязнаўчы музей

Музей

Музей

Беларусь, Магілёўская вобл., г. Мсціслаў, вул. Калініна, 49.

0

295

03.10.2024

Апісанне

Раённы краязнаўчы музей у горадзе Мсціславе з'яўляецца адным з самых лепшых раёных музеяў на Беларусі. Калісці горад быў цэнтрам асобнага княства і ваяводства і мае вельмі багатую гісторыю. Музей знаходзіцца ў будынку былой дарэвалюцыйнай пошты і мае шэрах унікальных экспанатаў. Напрыклад рыцарскія шлемы 15 стагоддзя і берасцяную грамату 12 стагоддзя.

Катэгорыі

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Гістарычнае

Гістарычнае

Літаратурны

Літаратурны

Платна

Платна

Актыўны адпачынак

Актыўны адпачынак

З дзецьмі

З дзецьмі

Экспазіцыя

Экспазіцыя

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.01658605
Даўгата: 31.73184713

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

03.10.2024

Мсціслаў. Краязнаўчы музей

Калі ў горадзе Мсціславе будзеце аглядаць гістарычны цэнтар з шматлікімі храмамі і замкавай гарой, то не забудце і пра раённы гісторыка-археалагічны музей. Гэта ў Магілёўскай вобласці адзіны гісторыка – археалагічны музей. Значную частку экспазіцыі займаюць архелагічныя знаходкі, бо горад даследвалі вядомыя гісторыкі і археолагі: Леанід Аляксееў, Міхась Ткачоў, Алег Трусаў і іншыя. Установа музея знаходзіцца трохі на ўскраіне ў былым будынку пошты, які быў пабудаваны напрыканцы 19 стагоддзя. Музей лічыцца адным з самых лепшых краязнаўчых раённых музеяў на Беларусі дзякуючы перадусім сваім унікальным экспанатам, якіх няма нават у сталічных музеях. Напрыклад 2 рыцарскія шлемы 15 стагоддзя: шлем «Шышак» 14 – 15 стагоддзе і «Салад» -таксама 15 стагоддзе. У экспазіцыі ёсць і берасцяная грамата 12 стагоддзя, якую знайшлі ў горадзе пры раскопках на Замкавай гары. Пад час экскурсіі па музею ў Мсціславе вы даведаецеся пра расійскага першадрукара Пятра Мсціслаўца, які родам з гэтых мясцін і якому ў гістарычным цэнтры горада ўсталявана 2 помнікі. Частка экспазіцыі прысвечана рэлігійнаму жыццю горада, выбітным землякам Мсціслаўскага краю. На галоўным фасадзе размешчана дзве памятныя шыльды вядомым ураджэнцам Мсціслава, сярод якіх Адрыян Прахаў (1846 - 1916) – гісторык мастацтва, археолаг, доктар мастацтвазнаўства, прафесар.

Каментары

Усяго каментароў: 0