Знай свой край

Знай свой край

Мсціслаў. Тупічэўскі манастыр

Храм

Храм

Беларусь, Магілёўская вобл., г. Мсціслаў, завулак Камунарны, 33.

0

264

03.10.2024

Апісанне

На ўсходняй ускраіне Масціслава ў 17 стагоддзі быў заснаваны праваслаўны Тупічэўскі манастыр. На тэрыторыі манастыра было пабудавана 4 царквы і некалькі гаспадарчых пабудоў. У 19 стагоддзі манастыр быў абнесены мураванай агароджай. Пасля вайны манастыр быў знесены і на яго тэрыторыі пабудавалі малочны завод. Захаваўся фрагмент агароджы і галоўная ўязная брама з капліцамі, якія ў апошнія гады адрэстаўраваныя.

Катэгорыі

Крушня

Крушня

На рэстаўрацыі

На рэстаўрацыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.0206497
Даўгата: 31.7447771

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

03.10.2024

Мсціслаў. Тупічэўскі манастыр

Горад Мсціслаў і яго ваколіцы з часоў Вялікага княства Літоўскага быў слаўны сваімі хрысціянскімі святынямі і праваслаўнымі манастырамі. Адной з праваслаўных перлін Мсціслава быў Тупічэўскі манастыр. Святыня была заснаваная ў сярэдзіне 17 стагоддзя. Будавалася ў некалькі этапаў. І к пачатку 20 стагоддзя на тэрыторыі манастыра існавала 4 царквы: Святога Духа, Увядзенскай, Успенскай і Святога МІкалая. Таксама быў  цэлы шэраг гаспадарчых пабудоў. У 1645 годзе царкву Святога Духа асвяциў епіскап Сільвестр Косаў. У верасні 1708 года, у час Паўночнай вайны, на службе ў манастыры пабываў маскоўскі цар Пётар І. У савецкія часы манастыр быў зачынены і ў самай старой царкве быў адчынены мясцовы краязнаўчы музей. Манастыр моцна пацярпеў у час апошняй вайны і быў канчаткова знесены ў 1950 – х гадах. І на месцы манастыра быў пабудаваны мясцовы малочны завод. У апошнія гады фрагмент мураванай агароджы 19 стагоддзя, уязная брама і 2 бакавыя капліцы адрэстаўраваныя. Толькі, каб вам пабачыць браму і капліцы 19 стагоддзя, вам трэба ад цэнтральнай прахадной малочнага завода пайсці ў левы бок у здоўж агароджы па завулку каля прыватнага сектара па перыметры завода.

Каментары

Усяго каментароў: 0