Знай свой край

Знай свой край

Мсціслаўль. Помнік Пятру Мсціслаўцу на плошчы

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Магілёўская вобл., г. Мсціслаўль., плошча П. Мсціслаўца.

Апісанне

Горад Мсціслаўль невялікі раённы гарадок. Але горад слаўны сваімі шматлікімі помнікамі гісторыі і помнікамі выбітным дзеячам, якія праславілі сваю малую радзіму далёка за яе межамі. У цэнтры Мсціслаўля знаходзіцца два помніка вядомаму земляку, асветніку, першадрукару Расіі, Пятру Мсціслаўцу. Першы помнік быў усталяваны ў савецкія часы каля касцёла. А ў 2001 годзе каля райвыканкама быў усталяваны новы велічны помнік у час святкавання Дня беларускага пісьменства.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Літаратурны

Літаратурны

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

10.11.2024

Мсціслаў. Помнік Пятру Мсціслаўцу на плошчы.

Значнае месца ў гісторыі горада Мсціслава і беларускага народа адведзена асветніку і першадрукару Пятру Мсціслаўцу, які жыў у 16 стагоддзі.


П. Мсціславец нарадзіўся ў Мсціславе. У сталым узросце апынуўся ў Маскве, дзе разам са сваім паплечнікам Іванам Фёдаравым, які таксама родам з Беларусі, выдаў першую друкаваную кнігу ў царстве Маскоўскім «Апостал» у 1564 годзе. 


Першы помнік П. Мсціслаўцу быў усталяваны ў горадзе Мсціславе ў 1986 годзе. А новы помнік было прымеркавана адкрыць на рэспубліканскім свяце Дзень беларускага пісьменства. Штогод свята праходзіць у першую нядзелю верасня ў розных гарадах Беларусі. У 2001 годзе свята адзначалася ў Мсціславе, і былі праведзены вялікія асветніцкія мерапрыемствы. І ў тым ліку адкрыты новы помнік земляку П.Мсціслаўцу.


Помнік усталявалі ў самым цэнтры каля раённага выканаўчага камітэта. І плошчу перад райвыканкамам таксама назвалі ў гонар П.Мсціслаўца.

Помнік трохметровы з бронзы. Над помнікам працавалі архітэктар Юрый казакоў і скульптары Аляксандр Чыгрын і Аляксандр Батвінёнак. У дадзеным помніку П. Мсціславец намаляваны ўжо ў сталым узросце з разгорнутай кнігай у руцэ.

Каментары