Мсціслаў. Крыжаўзвіжанская царква
Храм
Беларусь, Магілёўская вобл., г. Мсціслаў, вул. Леніна, 56.
0
288
04.10.2024
Апісанне
Горад Мсціслаў невялікі беларускі гарадок. Але тут захавалася некалькі праваслаўных і некалькі каталіцкіх храмаў. На ускраіне гістарычнага цэнтра ўзвышаецца Крыжаўзвіжанская царква, якая пабудавана ў 19 стагоддзі. У апошнія гады царкву адрэстаўравалі і назвалі ў гонар абраза Маці Божай Тупічэўскай.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.01678532
Даўгата: 31.73455978
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
04.10.2024
Мсціслаў. Крыжаўзвіжанская царква
У 19 стагоддзі ў час пабудовы царквы тут праходзіў Кіеўскі тракт – зараз гэта вуліца Леніна. І царква знаходзілася ня ў цэнтры горада Мсціслава, а гэта была Казамірава слабада, прыгарад Мсціслава. Калісці на гэтым месцы існавала драўляная ўніяцкая царква, якая размяшчалася ў самым цэнтры Казіміравай слабады. Мураваная Крыжаўзвіжанская царква была пабудавана ў 1871 годзе у рэтраспектыўна - рускім стылі. Храм зроблены ў кананічнай чатырохчасткавай кампазіцыі. Спачатку пабудаваны прытвор – званіца, затым ідзе трапезная, малітоўная зала і апсіда. А вертыкальнай дамінантай з'яўляецца двухярусная званіца над самім прытворам. І раней, калі тут было яшчэ асобнае мястэчка, гэта Крыжаўзвіжанская царква была архітэктурнай дамінантай усяго наваколля. У апошнія гады каля царквы паставілі новы плот, правялі рамонт і асвяцілі ў гонар цудадзейнага абраза Божай Маці Тупічэўскай. Тут недалёка калісці быў Тупічэўскі манастыр з чатырма праваслаўнымі храмамі. Манастыр на жаль не захааўся
Каментары
Усяго каментароў: 0