Знай свой край

Знай свой край

Мсціслаў. Мужская гімназія

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Магілёўская вобл., г. Мсціслаў, вул. Кармеліцкая, 14.

0

270

03.10.2024

Апісанне

У самым цэнтры Мсціслава паміж езуіцкім касцёлам і царквой Аляксандра Неўскага велічава размясціўся будынак былой мужской гімназіі, які быў пабудаваны ў пачатку 20 стагоддзя. У першыя гады пасля рэвалюцыі тут працаваў Беларускі педагагічны тэхнікум у якім навучаліся выбітныя паэты і пісьменнікі. У пазнейшы час работала сярэдняя школа . Зараз будынак стаіць занядбаны і ў будучым тут плануецца адкрыць краязнаўчы музей.

Катэгорыі

На рэстаўрацыі

На рэстаўрацыі

Літаратурны

Літаратурны

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.02156705
Даўгата: 31.73047693

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

03.10.2024

Мсціслаў. Мужская гімназія

У часы Расійскай імперым горад Мсцііслаў быў цэнтрам уезда і гораду была неабходна сярэдняя ўстанова адукацыі. У 1908 годзе ў самым цэнтры горада сярод гістарычнай забудовы быў узведзены будынак мужской гімназіі. Аўтарам праекта быў архітэктар С. Валансевіч. Архітэктурны стыль мадэрн. Першым дырэктарам гімназіі быў гісторык і краязнавец Уладзімір Краснянскі. Пасля рэвалюцыі з 1925 года ў гэтым будынку пачаў працаваць Беларускі педагагічны тэхнікум. І першым дырэктарам педтэхнікума быў выбітны філолаг і мовазнавец Іван Кандратавіч Бялькевіч (1883 – 1960). Працуючы ў тэхнікуме Бялькевіч пачаў складаць слоўнік Калінінскай акругі, бо Мсціслаўшчына ў той час уваходзіла ў склад Калінінскай акругі, адміністрацыйным цэнтрам якой з'яўляліся Клімавічы. У педтэхнікуме працавала суполка пісьменнікаў і паэтаў «Маладняк». Тут навучаліся ў гэтыя гады многія вядомыя беларускія паэты: Народны паэт Беларусі Аркадзь Куляшоў, Змітрок Астапенка, Станіслаў Шушкевіч,  Юлій Таўбін і многія іншыя. Затым у будынку работала сярэдняя школа да 2001 года. У апошнія гады будынак занядбаны. У будучым тут плануеца правесці рэстаўрацыю і аддаць пад краязнаўчы музей. Нядаўна на будынку ўсталявалі памятную шыльду філолагу і грамадскаму дзеячу І.Бялькевічу.


Каментары

Усяго каментароў: 0