Знай свой край

Знай свой край

Мсціслаў. Траецкая царква

Храм

Храм

Беларусь, Магілёўская вобл., г. Мсціслаў, вул. Савецкая.

0

253

03.10.2024

Апісанне

У апошнія гады ў гістарычным цэнтры Мсціслава была адбудавана праваслаўная Траецкая царква. Царква была ўзведзена ў 19 стагоддзі на былой гандлёвай плошчы. Некалькі разоў рамантавалася і перабудоўвалася. У савецкія часы была зачынена. Некалькі год таму пасля рэстаўрацыі храм адчыніў свае дзверы для вернікаў.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.02223582
Даўгата: 31.72788698

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

03.10.2024

Мсціслаў. Траецкая царква

У час шпацыру па старажытнаму Мсціславу вы пабачыце некалькі каталіцкіх і праваслаўных храмаў. Далёка ня ўсе культавыя будынкі горада перажылі шматлткія войны і гады бязбожнай савецкай улады. У апошнія гады паўстала з нябыту праваслаўная Траецкая царква. Свята – Троіцкая царква знаходзіцца на супраць гарадскога парка і была пабудавана на былой гандлёвай плошчы. Царква будуецца мураваная ў 1834 годзе і была моцна пашкоджана ў час пажара ў 1858 годзе. Храм пасля аднаўляецца і яму надаюцца рысы архітэктурнага стылю ампір. І пэўны час гэта быў буйнейшы праваслаўны храм Мсціслава да пабудовы Аляксандра – Неўскага сабора. Пасля рэвалюцыі царква зачыняецца і тут былі розныя ўстановы: архіў, краязнаўчы музей і навучальны корпус будаўнічага коледжа. К 2016 году царква была адноўлена.

Каментары

Усяго каментароў: 0