Знай свой край

Знай свой край

Мсціслаў. Спаса – Праабражэнская царква

Храм

Храм

Беларусь, Магілёўская вобл., г. Мсціслаў, вул. Энгельса.

0

257

03.10.2024

Апісанне

На ускраіне горада Мсціслава на старажытных могілках у 19 стагоддзі пабудавана драўляная Спаса – Праабражэнская царква. Унікальнасць гэтага храма ў тым, што раней большасць культавых будынкаў будавалася з дрэва і ў Магілёўскай вобласці такіх помнікаў засталіся лічаныя адзінкі. Акрамя таго гістарычную каштоўнасць таксама маюць і дарэвалюцыйныя могілкі.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.02346165
Даўгата: 31.73996778

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

03.10.2024

Мсціслаў. Спаса – Праабражэнская царква

Калі вас цікавіць гісторыя драўлянага дойлідства Беларусі, і калі вас цікавяць старадаўнія могілкі, то вам варта завітаць на самую ўскраіну Мсціслава на вуліцу Энгельса. Тут пасярод дарэвалюцыйных могілак была пабудавана драўляная Спаса – Праабражэнская царква. Храм пабудаваны ў другой палове 19 стагоддзя з дрэва і з'яўляецца помнікам народнага дойлідства. У аснове храма знаходзіцца чатырохчастковая падоўжана-восевая кампазіцыя і складаецца з прамавугольных зрубаў: прытвора, бабінца, невялікай малітоўнай залы і апсіды.

Над уваходам над прытворам пабудавана званіца: чацвярык з шатровым дахам. Асноўны кубападобны аб'ём завершаны чатырохсхільным дахам з невялікім барабанам і завершаны цыбулінай. Галоўны і два бакавыя ўваходы аформлены чатырохслупавымі ганкамі. Царква адчыненая не заўсёды, а толькі на рэлігійныя святы і на выходных прыязжае святар. Вакол царквы захавалася некалькі дзясяткаў дарэвалюцыйных пахаванняў мсціслаўскіх мяшчан, дваран і шляхты. Калі па цэнтральнай алее прайсі да канца могілак, то вы пабачыце таксама і пахаванні мясцовых яўрэяў.

Каментары

Усяго каментароў: 0