Мсціслаў. Замкавая гара
Помнік археалогіі
Беларусь, Магілёўская вобл., г. Мсціслаў, Замкавая гара.
0
561
03.10.2024
Апісанне
Замкавая гара ў Мсціславе адна з самых прыгожых і цікавых на Беларусі. Менавіта тут быў адміністрацыйны цэнтар Мсціслаўскага княства. Тут адбываліся эпахальныя гістарычныя падзеі. Зараз на гары створаны філіял гісторыка-археалагічнага музея. І штогод у жніўні напрыканцы лета тут адбываюцца рыцарскія турніры.
Катэгорыі

Актыўны адпачынак

З дзецьмі

Гістарычнае

Платна

Экспазіцыя
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.0250673
Даўгата: 31.7285431
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
03.10.2024
Мсціслаў. Замкавая гара
У час падарожжа па Мсціславу па гістарычнаму цэнтру вас абавязкова прывядуць сцежкі да Замкавай гары, дзе калісці віравала жыццё, а зараз тут музей і пляцоўка для рыцарскіх турніраў. Замак у горадзе быў пабудаваны ў часы Вялікага княства Літоўскага і зведаў не адну аблогу. Менавіта тут быў адміністрацыйны цэнтар сярэднявечнай дзяржавы – Мсціслаўскага княства. На замкавай гары жыў князь Сямён Лугвеній. Менавіта ён вёў Мсціслаўскую харугву ў час Грунвальдскай бітвы, аб чым нам кажа памятны камень, які ўсталяваны ля падножжа Замкавай гары. Замак быў драўляны з некалькімі вежамі. У самім замку была вежа данжон, гаспадрчыя і жылыя будынкі. Да нашага часу захавалася некалькі метраў культурнага слоя. І з даўніх часоў археолагі даследвалі Замкавую гару: Еўдакім Раманаў, Аляксандр Ляўданскі, Сяргей Дубінскі, Міхась Ткачоў, Леанід Аляксееў і іншыя. У апошнія гады створана ўнікальная экспазіцыя. У час раскопак было адкрыта некалькі слаёў драўлянай маставой 12 – 14 стагоддзяў. І ўсе гэтыя фрагменты старажытнага драўлянага горада былі закансерваваныя і зараз адкрыты для агляду турыстаў. Таксама адноўлена вежа - данжон у якой знаходіцца этнаграфічная калекцыя. Кожны год у жніўні месяцы ў Мсціславе адбываецца міжнародны рыцарскі фэст у якім прымаюць удзел шматлікія рыцарскія клубы. У час фэсту ладзіцца кірмаш. Музей на Замкавай гары з'яўляецца філіялам раённага гісторыка – археалагічнага музея і ўваход на гару платны. Каб патрапіць у музей і на Замкавую гару вам варта звярнуцца ў раённы музей.
Каментары
Усяго каментароў: 0