Мсціслаўль. Будынак дваранскага сходу і гасцініца »Парыж».
Славутасьць
Беларусь, Магілёўская вобласць, г. Мсціслаўль, вул. Пралетарская, д. 15.
0
248
09.11.2024
Апісанне
Гуляючы па старым вуліцам горада Мсціслаўль, вы перадусім будзеце звяртаць увагу на старадаўнія касцёлы і цэрквы. Вашу ўвагу таксама прыцягне і трохпавярховы мураваны будынак з чырвонай цэглы на вуліцы Пралетарскай, на супраць езуіцкага касцёла. Гэта будынак былой гасцініцы «Парыж» і уезднага дваранскага сходу. Зараз тут на першым паверсе цырульня «Парыж», а вышэй знаходзяцца жылыя кватэры.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.02121647
Даўгата: 31.73154568
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
09.11.2024
Мсціслаў. Будынак Дваранскага сходу і гасцініца "Парыж".
Невялікі раённы горад Мсціслаў вам вельмі спадабаецца сваёй правінцыйнасцю, спакоем і помнікамі гісторыі. Тут ёсць для аматараў даўніны аб'екты на любы густ: Археалогія, Архітэктура і помнікі прыроды. Калі будзеце гуляць па гістарычным цэнтры, то вы абавязкова каля былога езуіцкага касцёла ўбачыце трохпавярховы будынак з чырвонай цэглы, на якім вісіць шыльда з гучнай назвай «Парыж». Гэты будынак былога ўязнога Дваранскага сходу і гасцініцы «Парыж».
У часы Вялікага Княства Літоўскага Мсціслаў быў цэнтрам княства і ваяводства. А ў перыяд Расійскай імперыі горад стаў цэнтрам павета і ператварыўся ў невялікі правінцыйны гарадок. І, мабыць, гэта трохпавярховы будынак быў у тыя часы самым вялікім з жылых будынкаў горада. У памяшканнях Дваранскага сходу збіраліся мясцовыя мяшчане, чыноўнікі, дваране і шляхта – Уся тагачасная багема Мсціслаўскага павета. А госці горада спыняліся ў гасцініцы «Парыж», якая знаходзілася на верхнім паверсе. Былі ў Мсціславе і іншыя гасцініцы з такімі ж пафаснымі назвамі, але Будынкі гэтыя не захаваліся.
Будынак цагляны, трохпавярховы. Пабудавана ў стылі эклектыкі. Цяпер выкарыстоўваецца пад жылыя кватэры. Знаходзіцца на вуліцы Пралетарскай, якая ў часы Княства Літоўскага мела назву Ануфрыеўская, а ў часы Расійскай імперыі – вуліца Смаленская.
Каментары
Усяго каментароў: 0