Знай свой край

Знай свой край

Мсціслаўль. Касцёл езуітаў.

Храм

Храм

Беларусь. Магілёўская вобласць. Горад Мсціслаўль. Вуліца кармеліцкая 11

0

359

16.06.2024

Апісанне

Архітэктурны ансамбль былога езуіцкага кляштара 18 - 19 стагоддзяў. Уключае ў сябе былы касцёл Святога Міхаіла, езуіцкі калегіўм і гаспадарчыя будынкі.

Катэгорыі

На рэстаўрацыі

На рэстаўрацыі

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Літаратурны

Літаратурны

Актыўны адпачынак

Актыўны адпачынак

Гістарычнае

Гістарычнае

З дзецьмі

З дзецьмі

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.02178866
Даўгата: 31.7308027

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

16.06.2024

Магілёўская вобласць. Мсціслаўль. Касцёл езуітаў Святога МІхаіла

Архітэктурны ансамбль езуіцкага кляштара ўзведзены ў 18 - 19 стагоддзі ў цэнтры горада. Першапачаткова езуіты з'явіліся ў Мсціславе ў 1616 годзе і для іх касцёл і калегіум фундаваў Кароль Рэчы Паспалітай Сігізмунд ІІІ. Беларускі архітэктар Уладзіслаў Дзягілевіч у 1707 годзе пабудаваў вялікі драўляны касцёл, а затым дом езуіцкай місіі, драўляную вежу са званамі і гаспадарчыя пабудовы. А мураваны касцёл пабудаваны архітэктарам Бенядзіктам Мезмерам у 1748 годзе. Разам з касцёлам быў пабудаваны калегіум і аптэка. Пры калегіўме існавала музычная бурса і бібліятэка. Адным з выпускнікоў калегіума з'яўляецца Вінцэнты Міхал Галынскі (1770 - 1831) - магілёўскі губернскі маршалак. Праіснаваў калегіўм да 1820 года. Касцёл і калегіум былі перададзены праваслаўным, якія адчынілі духоўную семінарыю. Пэўны час у 19 стагоддзі рэктарам семінарыі быў Іван Насовіч (1788 - 1877) - беларускі мовазнавец, фалькларыст і этнограф. Некалькі год таму І. Навсовічу была ўсталявана памятная шыльда. А касцёл быў перабудаваны пад царкву Святога МІкалая. У савецкія часы у касцёле пэўны час быў Дом культуры. Зараз будынак занядбаны. Вядзецца рэстаўрацыя.

Каментары

Усяго каментароў: 0