Мсціслаўль. Касцёл кармелітаў.
Храм
Беларусь. Магілёўская вобласць. Горад Мсціслаўль. Вуліца Кірава 4
Апісанне
Касцёл Дзевы Марыі пабудаваны ў 17 – 18 стагоддзях у стылі барока. Знаходзіцца побач з Замкавай гарой. Каб падысці да касцёла, спачатку трэба прайсці праз мураваную браму 18 стагоддзя. Злева ад храма знаходзіцца прыбудова кляштара.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Літаратурны
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
13.06.2024
Касцёл кармелiтаў
Касцёл Дзевы Марыі знаходзіцца ў вельмі маляўнічым месцы Мсціслаўля - каля абарончага рва, праз які бачная Замкавая гара. А калі ўзняцца на вежу касцёла, то адкрываецца незвычайная панарама старажытнага горада… Асноўны корпус касцёла быў пабудаваны яшчэ ў пачатку 17 стагоддзя. Тады ж, у 17 стагоддзі, былі зроблены і фрэскавыя роспісы інтэр’ера – 20 кампазіцый. Сярод іх ёсць 2 фрэскі на гістарычную тэматыку: “Забойства ксяндзоў” і “Трубяцкая разня”, якія распавядаюць пра трагічныя падзеі ў горадзе 1654 года, калі Мсціслаўль быў спалены маскоўскім войскам па загадзе ваяводы Трубяцкога. У пачатку 18 стагоддзя касцёл быў перабудаваны ў стылі позняга віленскага барока па праекце вядомага архітэктара Іагана Глаўбіца. У інтэр’еры захавалася 6 алтароў, аздобленых ляпнінай і скульптурамі. Ёсць сутарэнні. У касцёле захаваўся камін 18 стагоддзя, які дзейнічае да гэтага часу. У гэтым храме хрысцілі Лявона Вітан-Дубейкаўскага, які паходзіць з мясцовай шляхты. Гэта вядомы беларускі пісьменнік, будаўнік, архітэктар, палітычны і грамадскі дзеяч. У пасляваенны час каля касцёла праводзілі раскопкі археолагі Алег Трусаў і Міхась Ткачоў, якія з’яўляюцца ўраджэнцамі Мсціслаўля. Інтэр’ер касцёла разам з фрэскамі патрабуе рэстаўрацыі.