Жыбартоўшчына. Сядзіба Дамейкі
Сядзіба
Беларусь, Гродзенская вобл., Дзятлавіцкі район, Жыбартоўшчына.
0
64
07.02.2025
Апісанне
У мястэчку Жыбартоўшчына каля горада Дзятлава ёсць парэшткі сядзібы. Тут захаваўся мураваны сядзібны дом, які быў пабудаваны ў пачатку 19 стагоддзя і належыў роду Дамейкаў. Будынак мураваны, аднапавярховы на высокім каменным падмурку. На доме ўсталявана памятная шыльда з надпісам: «Тут у 1884 – 1888 гады жыў вядомы ў свеце вучоны, нацыянальны герой Чылі Ігнат Дамейка». Ігнат Дамейка (1802 - 1889) – навуковец і пісьменнік, грамадскі дзеяч, сябра таварыства філаматаў, навуковец і мемуарыст
Катэгорыі

Крушня

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Літаратурны
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.48402386
Даўгата: 25.3907335
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
07.02.2025
Жыбартоўшчына. Сядзіба Дамейкі
У Дзятлавіцкім раёне недалёка ад раёнага цэнтра знаходзіца сядзіба Жыбартоўшчына. Сядзіба належыла вядомаму беларускаму роду Дамейкаў.
Сядзіба была пабудавана на беразе ручая, які ўпадае ў раку Нёман. У падмурку палаца ўмураваны памятны камень, на якім знаходзіцца даты пабудовы сядзібы «1819 R. Ignacy Domeyko». Пасля вайны ў сядзібе знаходзілася медыцынская ўстанова. На доме ўсталявана памятная шыльда з надпісам: «Тут у 1884 – 1888 гады жыў вядомы ў свеце вучоны, нацыянальны герой Чылі Ігнат Дамейка». Дом мураваны, аднапавярховы, прамавугольны ў плане. На высокім каменным падмурку. Каля дома быў сад і вадаём.
Ігнат Дамейка (1802 - 1889) – навуковец і пісьменнік, грамадскі дзеяч, сябра таварыства філаматаў, навуковец і мемуарыст. Нарадзіўся ў маёнтку Мядзвядка Навагрудскага ўезда. Маці Дамейкі была роднай цёткай Марылі Верашчакі, якую пакахаў паэт Адам Міцкевіч. Маці была таксама сваячкай нацыянальнага героя Тадэвуша Рэйтана і Тадэвуша Касцюшкі.
Навучаўся ў Віленскім універсітэце, дзе прымаў удзел у таемнай грамадскай арганізацыі таварыстве філаматаў разам з паэтамі Янам Чачотам і Адамам Міцкевічам. Пасля арышту ў 1823 годзе за ўдзел у таварыстве быў пад следствам і высланы пад нагляд паліцыі ў радавы маёнтак. Некалькі год пражыў у сядзібе ў Жыбартоўшчыне ў сваякоў каля Дзятлава.
Пасля ўдзелу ў паўстанні ў 1830 – 31 гадоў у эміграцыі ў Францыі і Чылі, дзе займаўся навукай. За навуковую і грамадскую дзейнасць у Чылі залічаны за нацыянальнага героя краіны.
Каментары
Усяго каментароў: 0