Наваельня. Царква Раства Багародзіцы
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Дзятлаўскі р., Наваельня.
0
279
02.12.2024
Апісанне
У мястэчку Наваельня Дзятлаўскага раёна, ёсць некалькі цікавых помнікаў даўніны. Гэта мемарыяльная калона 18 стагоддзя, касцёл, чыгуначная станцыя і праваслаўная царква. Спачатку царква была драўляная і належыла ўніятам. Храм пабудавалі ў 18 стагоддзі і святыня загінула ў пажары ў 1847 годзе. Новы мураваны храм быў узведзены ў 1879 годзе па тыпавому праекту ў псеўда – рускім стылі. Будынак быў адрэстаўраваны ў апошнія гады. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.45296244
Даўгата: 25.57997189
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
02.12.2024
Наваельня. Царква Раства Багародзіцы
На ўскрайку мястэчка Наваельня, якое знаходзіцца паміж Дзятлава і Навагрудкам, пабудавана праваслаўная царква Раства Багародзіцы. Храм узведзены ў 1876 – 1879 гадах па праеекту архітэктара А. Лазінскага на месцы старой уніяцкай царквы, якая была пабудавана ў 1755 годзе і загінула ў час пажару ў 1847 годзе.
У 1872 годзе прыхаджане Наваельні напісалі хадатайства аб будаўніцтве новай царквы ў Гродна ў царкоўна – будаўнічы камітэт, дзе прасілі пабудаваць ім любы храм, хаця бы драўляны. Яны пісалі, што на свае сродкі пабудавалі невялікую капліцу на могілках, якая крыта саломай. Просьбу пачулі і быў узведзены новы мураваны храм. Пры царкве быў прыход у які ўваходзіла 10 вёсак, было 2 царкоўна – прыхадскія школы.
Царква мураваная. Пабудавана па тыпавому праекту ў псеўда – рускім стылі. Складаецца з чатырох асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Малітоўная зала – гэта кубавідны аб'ём, які накрыты шматгранным дахам. Над царквой васмігранны барабан з цыбулінай. На бакавых сценах круглыя люкарні і арачныя аконыя праёмы пабудаваны ў два ярусы. Фасады царквы маюць упрыгожванні і дэкор, як старажытнарускія храмы.
Царква па перыметру абнесена мураваным заборам з бутавага камяня.
Каментары
Усяго каментароў: 0