Знай свой край

Знай свой край

Дзятлава. Палац Радзівілаў

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь, Гродзенская вобл., Дзятлаўскі р., Дзятлава, вул. Свярдлова, 2

Апісанне

З 17 стагоддзя ўладальнікамі мястэчка Дзятлава былі магнаты Радзівілы. У 1751 годзе Мікалай Фаўстын Радзівіл пабудаваў мураваны палац. Будынак двухпавярховы ў плане прамавугольны, аздоблены ў стылі ракако. На галоўным фасадзе картуш з гербам Радзівілаў. Затым палац перайшоў да Солтанаў, а пасля канфіскаваны царскім урадам і прыстасаваны пад воінскія казармы. У савецкі час тут была бальніца. Зараз будынак бязхозны. Шукаюць гаспадара

Катэгорыі

На рэстаўрацыі

На рэстаўрацыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Паркавая зона

Паркавая зона

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

01.12.2024

Дзятлава. Палац Радзівілаў

Мястэчка Дзятлава за свой час існавання мела некалькі гаспадароў з ліку вядомых шляхецкіх радоў Беларусі. Спачатку мястэчкам валодалі магнаты Сапегі, а з 17 стаагоддзя Радзівілы.

 У 1751 годзе на беразе рачулкі Дзятлаўкі па фундацыі Мікалая Фаўстына Радзівіла быў пабудаваны палац. М. Ф. Радзівіл (1688 – 1746) – ваенны і дзяржаўны дзеяч эпохі Вялікага княства Літоўскага. Чашнік і мечнік вялікі літоўскі, ваявода наваградскі, генерал – лейтэнант.

 Затым з канца 18 стагоддзя ўладальнікамі палаца былі Солтаны. Паколькі Солтаны прымалі ўдзел у анцірасійскім паўстанні ў 1831 годзе, то маёнтак быў канфіскаваны царскімі ўладамі і палац прыстасаваны пад воінскія казармы кавалерыстаў. У пачатку 20 стагоддзя тут працавала школа, а за савецкім часам была раённая бальніца.

Маёнтак быў пабудаваны з некалькіх частак: мураваны двухпавярховы палац, возера, пейзажны парк і творы архітэктуры малых форм, якія ўключалі ў сябе павільёны і масты. У другой палове 19 стагоддзя маёнтак наведаў мастак і кампазітар Напалеон Орда (1807 – 1883) і пакінуў свой малюнак з выявай палаца з возерам і паркам.

Да нашага часу добра захаваўся палац. Будынак прамавугольны ў плане, спачатку  быў накрыты вальмавым дахам. Фасад выкананы ў стылі ракако з ляпнінай і упрыгожваннямі: гірлянды, геральдычныя сімвалы, медальёны і арнамент.

 Над галоўным фасадам маецца франтом з выявай сімвала ўладальнікаў на якім картуш з гербам Радзівілаў. Першапачаткова планіроўка ў палацы была анфіладная і цэнтральнае месца ў інтэр'еры займала двухмаршавая лесвіца.

Каментары