Знай свой край

Знай свой край

Вензавец. Царква Пятра і Паўла

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Дзятлаўскі р, Вензавец.

0

263

01.12.2024

Апісанне

Першае ўпамінанне мястэчка Вензавец у Дзятлаўскім раёне адносіцца да 15 стагоддзя. У 17 стагоддзі быў пабудаваны каталіцкі касцёл, а ў 18 стагоддзі уніяцкая драўляная царква. Царква ўзведзена ў стылі барока і ў 19 стагоддзі перайшла да праваслаўных вернікаў. Царква паступова прыйшла ў заняпад і паўстала неабходнасць аб будаўніцтве новага храма. Новая мураваная царква была пабудавана ў сярэдзіне 19 стагоддзя па тыпавому праекту ў псеўда – рускім стылі. Царкву асвяцілі ў гонар апосталаў Пятра і Паўла. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.42215264
Даўгата: 25.33175622

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

01.12.2024

Вензавец. Царква Пятра і Паўла

Мураваную праваслаўную царкву пабудавалі ў мястэчку Вензавец у 1872 годзе. Дагэтуль тут была старая драўляная ўніяцкая царква 18 стагоддзя, якую разабралі ў 1871 годзе. Уніяцкая царква была пабудавана ў 1755 годзе ў стылі барока ў традыцыях беларускага народнага драўлянага дойлідства. К 1840 – му году царква прыйшла ў заняпад і будынак патрабаваў рамонту. З 1860 года царкву зачынілі для набажэнстваў і святар храма звярнуўся да Гродзенскага губернатара з просьбай аб будаўніцтве новай царквы.

Новы будынак царквы ўзведзены па тыпавому праекту ў псеўда – рускім стылі.

Храм пабудаваны паводле падоўжана – восевай кампазіцыі і складаецца з чатырох асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам надбудавана трохярусная вежа – званіца: васмярык на чацвярыку. Малітоўная зала мае кубападобны асноўны аб'ём і паўкруглую апсіду. Малітоўная зала пакрыта чатырохсхільным дахам з пяццю купаламі – цыбулінамі. Фасады царквы аздоблены дэкорам і пластыкай, якая характэрна для дойлідства перыяду Маскоўскоўскага царства. Парталы з кілепадобным абрамленні і какошнікамі. У царкве ў апошнія гады праведзены рамонт. Па перыметру царкоўны двор агароджаны мураваным заборам.

Каментары

Усяго каментароў: 0