Краскі. Сядзіба Сегліцаў.
Сядзіба
Беларусь, Гродзенская вобл., Ваўкавыскі раён, вёска Краскі.
0
228
28.11.2024
Апісанне
У вёсцы Краскі ёсць незвычайны палац, які вельмі падобны на сярэднявечны замак. Мястэчкам валодалі розныя вядомыя шляхецкія прозвішчы Беларусі. З 19-га стагоддзя гаспадарамі тут сталі Сеглицы, якія пабудавалі сабе новы палац з вежай у стылі неаготыкі .
У савецкія часы тут былі медыцынскія ўстановы. Сядзіба прыйшла паступова ў заняпад. Некалькі гадоў таму яе выкупіў бізнэсмэн і цяпер вядзецца рэстаўрацыя.
Катэгорыі

Літаратурны

На рэстаўрацыі

Батанічны

Гістарычнае

Гідралагічны

Паркавая зона

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.9607998
Даўгата: 24.55774038
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
28.11.2024
Краскі. Сядзіба Сегліцаў.
У Ваўкавыскім раёне ў мястэчку Краскі ёсць сядзіба, якая падобная на сярэднявечны замак.
У 18 стагоддзі Краскі належалі роду Сухадольскіх, у пачатку 19 стагоддзя перайшлі да Булгариным. З сярэдзіны 19 стагоддзя уладальнікамі маёнтка становіцца род Сеглiцаў. На мяжы 19-20 стагоддзяў пачалося будаўніцтва каменнага двухпавярховага палаца. У 1905 годзе была дабудавана на ўсходнім баку будынка вялікая каменная вежа з флюгерам, на якім была дата пабудовы палаца. Адначасова былі створаны і зубчастыя парапеты, што стылізавала палац пад сярэднявечны замак.
Гісторыкі трактуюць стыль палаца як неагатычны. Частка будынка драўляная, а частка каменная. У Палацы налічваецца больш за 20 пакояў. Унутраная планіроўка анфіладная.
У савецкія гады ў будынку знаходзіліся медыцынскія ўстановы, якія прыводзілі сядзібу ў заняпад. Тут былі санаторый і прафілакторый.
Некалькі гадоў таму сядзібу выкупіў расійскі прадпрымальнік і пачаліся работы па рэстаўрацыі.
Сядзіба знаходзіцца на левым беразе невялікай рачулкі Зэльвянкі на ўсходняй ускраіне вёскі. Каля Палаца размяшчаюцца гаспадарчыя будынкі і пейзажны парк. Гаспадарчыя пабудовы каменныя з цэглы і бутавага каменя.
Каментары
Усяго каментароў: 0