Дзятлава. Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Дзятлаўскі р., Дзятлава, вул. Леніна, 13
0
255
30.11.2024
Апісанне
У цэнтры горада Дзятлава на былой гандлёвай плошчы ў 17 стагоддзі быў пабудаваны каталіцкі касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Фундатарам храма быў магнат Леў Сапега. Касцёл будаваўся ў стылі ранняга барока з элементамі рэнесанса. З цягам часу храм перабудоўваўся і набыў у 18 стагоддзі рысы поздняга віленскага барока. У стылі ракако аздоблены інтэр'ер касцёла з 7 алтарамі. Касцёл дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Літаратурны
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.46540717
Даўгата: 25.40511081
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
30.11.2024
Дзятлава. Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Невялікі раённы горад Дзятлава бярэ свой пачатак з 15-га стагоддзя. У цэнтры мястэчка ўзвышаецца Каталіцкі Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Касцёл быў пабудаваны на Гандлёвай плошчы на месцы старога драўлянага храма ў 1646 годзе на грошы ўладальніка горада магната Льва Сапегі.
У сярэдзіне 18 стагоддзя падчас пажару храм моцна пацярпеў і быў страчаны ўвесь інтэр'ер разам з галоўным алтаром. У 1751 годзе будынак быў перабудаваны архітэктарам Аляксандрам Асікевічам. Сродкі на аднаўленне святыні даў князь Мікалай Радзівіл. Быў адноўлены інтэр'ер і перабудаваны галоўны фасад.
У 19 стагоддзі адбыўся яшчэ адзін пажар, пасля якога памянялі дах.
Касцёл пабудаваны ў стылі позняга віленскага барока, з элементамі рэнесансу, готыкі і ранняга барока. Храм аднанефны двухвежавы. Маецца паўкруглая апсіда і бакавыя сакрысціі. Вежы чатырох'ярусныя паміж якімі фігурны шчыт. Хвалістыя карнізы і пілястры дзеляць галоўны фасад на 3 часткі. Партал зроблены ў 17 стагоддзі ў рэнесансна–барочным стылі. Ёсць меркаванне, што партал зрабілі майстры з Кракава. У бакавых нішах фасада размешчаны выявы святых апосталаў Пятра і Паўла.
У інтэр'еры захавалася сем алтароў 18-га стагоддзя ў стылі ракако. Сцены падзелены пілястрамі і па перыметры аздоблены магутным карнізам. На хорах, куды вядуць дзве шрубавыя лесвіцы, усталяваны орган, які упрыгожаны разьбой. Галоўны алтар двух'ярусны з трох частак, завяршаецца гарэльефнай кампазіцыяй "Глорыя". У сярэдняй частцы знаходзіцца гарэльефнае пано "Троіца " з шасці драўляных скульптур. У стылі ракако таксама створаны Амбон.
Каментары
Усяго каментароў: 0