Наваельня. Будынак чыгуначнай станцыі.
Славутасьць
Беларусь, Гродзенская вобл., Дзятлаўскі р., Наваельня.
0
219
02.12.2024
Апісанне
Наваельня вядомая на Беларусі ня толькі сваімі храмамі. Тут з 19 стагоддзя прайшла чыгуначная лінія з Вільні на Лунінец і пачала фарміравацца адпаведная інфраструктура. Пабудавалі чыгунучную станцыю за польскім часам. У 1923 годзе быў узведзены значна большы будынак у стылі неабарока і закапанскім стылі, які ў той час быў папулярны ў Польшчы. Будынак мураваны двухпавярховы. Мае два рызаліты над якімі знаходзяцца барочныя франтоны. У 2023 годзе да стогадовага юбілея станцыі быў адкрыты памятны знак «Станцыённы звон».
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.46421807
Даўгата: 25.58722458
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
02.12.2024
Наваельня. Будынак чыгуначнай станцыі.
Праз мястэчка Наваельня з 19 стагоддзя праходзе чыгуначны шлях з Вільнюса на Лунінец. Чыгунка была праложана ў 1884 годзе. Праз некалькі год у 1886 годзе ў Наваельні пабудавалі чыгуначную станцыю. А за польскім часам у 1923 годзе быў узведзены ўжо вялікі сучасны будынак у стылі неабарока.
У час Першай сусветнай вайны ў 1914 годзе для выканання вайсковых перавозак, была пабудавана вузкакалейная дарога Наваельня – Навагрудак, а для тэхнічнага абслугоўвання цягнікоў і вагонаў у Наваельні было пабудавана паравознае дэпо. Ужо ў пасляваенны час у 1960 – х гадах вузкакалейную чыгунку разабралі.
У 2023 годзе на Дзень чыгуначніка да стогадовага юбілея станцыі быў адкрыты памятны знак «Станцыённы звон», які ўсталяваны на будынку вакзала. Праз гэтую чыгуначную станцыю праходзяць маршруты цягнікоў, якія звязваюць Брэсцкую, Гомельскую і Гродзенскія вобласці. Сярэдняя працягласць прыпынку цягніка зараз складае прыкладна 2 хвіліны.
Будынак станцыі мураваны двухпавярховы. Выкананы ў элементамі неабарока і закапанскага стыля. Закапанскі архітэктурны стыль узнік на тэрыторыі Польшчы напрыканцы 19 стагоддзя. Быў распаўсюджаны на тэрыторыі Беларусі ў час уваходжання беларускіх земляў у час Польскай дзяржавы ў міжваенны перыяд 1921 – 1939 гадоў. Першыя праекты былі рэалізаваны ў курортным горадзе Закапанэ – адсюль і пайшла назва гэтай плыні ў архітэктуры.
Каментары
Усяго каментароў: 0