Дварэц. Касцёл Антонія Падуанскага (Царква Божага Цела).
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Дзятлаўскі Р., палац.
Апісанне
У мястэчку Дварэц Дзятлаўскага раёна ёсць каменны касцёл Антонія Падуанскага. Першы касцёл драўляны быў узведзены яшчэ ў 16-га стагоддзі. Шмат разоў перабудоўваўся. І ўзнікла патрэба ў вялікім сучасным каменным храме, які пабудавалі ў пачатку 20-га стагоддзя.
Касцёл узведзены ў стылі эклектыкі з элементамі барока і рэнесансу. Галоўны фасад аздоблены дзвюма шматграннымі вежамі. У часы СССР храм быў зачынены. Касцёл цяпер дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
01.12.2024
Дварэц. Касцёл Антонія Падуанскага.
У мястэчку Дварэц у часы Вялікага Княства Літоўскага некаторы час былі гаспадарамі магнаты Кезгайлы. У 1516 годзе Мікалай Кезгайла фінансаваў першы касцёл. У 17 стагоддзі ў каталіцкай святыні захоўвалася цудатворны абраз Маці Божай.
Будынак шмат разоў рамантаваўся і перабудоўваўся. Да пачатку 20 стагоддзя касцёл меў у плане роўнабаковы квадрат, які быў накрыты чатырохсхільным дахам. Пры касцёле была драўляная двух'ярусная Званіца.
Паколькі стары храм ужо не задавальняў патрэбы каталіцкай парафіі, у 1904 годзе быў пабудаваны новы каменны храм. Новы касцёл асвяцілі ў гонар святога Антонія Падуанскага.
У савецкія часы храм быў зачынены і прыйшоў у заняпад. У канцы існавання Савецкага Саюза ў 1989 годзе святыню перадалі каталіцкім вернікам. Пачаліся зборы ахвяраванняў, і пасля рамонту касцёл адкрылі.
Будынак пабудаваны, як трохнефная базіліка з дзвюма вежамі на галоўным фасадзе. Цэнтральны неф накрыты двухсхільным дахам, а бакавыя – аднасхільным. Галоўны фасад упрыгожаны Рустам, ліштвамі. Вежы трох'ярусныя. Паміж вежамі фігурны франтон. У інтэр'еры на хорах маецца арган. Ёсць некалькі алтароў.
Касцёл пабудаваны з элементамі барока і Рэнесансу. У тым жа стылі з жоўтага цэглы пабудаваныя вароты перад галоўным фасадам. Агароджа каменная з бутавага каменя.