Реклама. ООО «Бронирование гостиниц». ИНН 7703389880
Жамыслаўль. Сядзіба Умястоўскіх
Сядзіба
Беларусь, Гродзенская вобл, Іў'еўскі раён, Жамыслаўль.
Апісанне
Калі вы хочыце пабачыць рэзідэнцыю польскіх каралей, то вам не абавязкова ехаць у Варшаву! Вам можна завітаць у мястэчка Жамыслаўль Іў’еўскага раёна, дзе напрыканцы 19 стагоддзя была пабудаваная мясцовымі панамі Умястоўскімі дакладная копія рэзідэнцыі апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага “Лазенкі”. Сядзібу выкупіў уласнік і яе можна наведаць, каб адпачыць на прыродзе.
Катэгорыі
Паркавая зона
На рэстаўрацыі
Помнік архітэктуры
Гістарычнае
Застаняцеся на ноч?
Гатэлі, кватэры і дамы для паездкі па Беларусі. Выберыце сэрвіс і паглядзіце даступныя варыянты.

Реклама. АО "СУТОЧНО". ИНН 7300037501
Реклама. ООО «Яндекс Вертикали». ИНН 7736207543
Браніраванне на сайце сэрвісу. Мы можам атрымаць камісію.
Пра сэрвісыКаментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
02.10.2024
Жамыслаўль. Сядзіба Умястоўскіх
На самай мяжы з Літвой, усяго 5 кіламетраў ад суседняй дзяржавы, знаходзіцца адна з самых прыгожых сядзібаў на Беларусі – сядзіба Умястоўскіх у Жамыслаў’і. Мястэчка знаходзіцца на рачулке Гаў’я і спачатку маёнтак належыў Каневічам, а ў 1807 годзе Якуб Умястоўскі набывае яго сабе для радавой сядзібы.
Першапачаткова будынак сядзібы быў драўляны. Затым сын Якуба Казімір Умястоўскі будуе дзве мураваныя афіцыны ў стылі класіцызму, лядоўню, аранжарэю і манеж. А ўжо жонка Казіміра Юзэфа Умястоўская пабудавала мураваны палац у 1877 годзе, які захаваўся да нашага часу. Пабудаваны мураваны бровар, які працуе і дагэтуль, млын і лесапільня.
Гаспадарка давала добры прыбытак. Але напрыканцы 19 стагоддзя Умястоўскія перадвюць сядзібу Віленскаму ўніверсітэту для навуковай базы. У часы Першай сусветнай вайны немцы стварылі тут курорт. У савецкія часы ў будынках былі: упраўленне калгасу, клуб, пошта і бібліятэка. З цягам часу сядзіба прыходзіла ў занядбаны стан і некалькі год таму яе выкупіў прыватнік.
Палац пабудаваны, як копія каралеўскай рэзідэнцыі ў Варшаве 18 стагоддзя “Лазенкі”. Захаваўся парк і гаспадарчыя будынкі, і прыгожая сажалка. На рэчке ёсць дамба з гідраэлектрастанцыяй, якая працавала яшчэ некалькі год таму. ГЭС таксама выкупіў уласнік і з цягам часу хоча на станцыі зрабіць музей.
