Варонча. Сядзіба
Сядзіба
Беларусь, Гродзенская вобл., Карэліцкі район, Варонча.
0
65
06.02.2025
Апісанне
У Карэліцкім раёне ў мястэчку Варонча захаваліся парэшткі сядзібы. Гаспадарамі сядзібы былі розныя вядомыя шляхецкія фаміліі. Пачаў будаваць сядзібна – паркавы ансамбль Юзаф Несялоўскі ў 18 стагоддзі. Было два палацы, флігелі, скрбчык, бровар, парк і каталіцкі касцёл Святой Ганны. Затым сядзіба пераходзіла некалькі разоў да розных гаспадароў. Апошнімі ўладальнікамі былі Любанскія. У сядзібе бывалі беларускія вядомыя гісторыкі, пісьменнікі і паэты: А. Міцкевіч, Я. Чачот, М. Верашчака, Я. Булгак, У. Караткевіч і многія іншыя. Да нашага часу захаваўся касцёл, бровар, парк і парэшткі некалькіх гаспадарчых пабудоў.
Катэгорыі

Крушня

Гістарычнае

Паркавая зона

Помнік архітэктуры

Літаратурны
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.41390664
Даўгата: 26.0591114
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
06.02.2025
Варонча. Сядзіба
Упершыню Варонча ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах у 17 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Мястэчка ўваходзіла ў склад Навагрудскага павета. З 1666 года мястэчкам валодаў ваявода брэсцкі Стэфан Курча.
У пачатку 18 стагоддзя новым гаспадаром Варончы стаў Казімір Ігнацій Несялоўскі, а потым яго пляменнік Юзаф Несялоўскі. Сядзіба была пабудавана ў 1780 - х гадах апошнім навагрудскім ваяводай Юзафам Несялоўскім. Было ўзведзена два палацы і два бакавыя флігеля, бровар, скарбніца, гаспадарчыя пабудовы і парк. У склад архітэктурнага комплексу сядзібы ўваходзіў каталіцкі касцёл Святой Ганны. Касцёл узведзены ў стылі класіцызму на мяжы 18 – 19 стагоддзяў. У храме ёсць крыпта з пахаваннямі Несялоўскіх і Верашчакаў.
Палац быў драўляны аднапавярховы, прамавугольны ў плане пабудаваны ў стылі барока і класіцызму. Накрыты высокім мансардавым дахам, пакрыты гонтам. У палацы было каля 20 пакояў, якія мелі багатыя інтэр'еры з прыгожай мэбелью, карцінамі, зброяй і бібліятэкай. Пад домам меліся цэлыя лабірынты скляпенняў, якія, верагода засталіся, мабыць, ад старажытнага замка.
Пасля Несялоўскіх у сядзібе былі розныя яшчэ гаспадары: Кабылінскія, Мержаеўскія і Любанскія. Мержаеўскаму Антону сядзібу прадалі ў 1844 годзе. Яго дачка Ізабэла выйшла замуж за Аляксандра Любанскага (1863 – 1932). Напрыканцы 19 стагоддзя мураваны палац быў перабудаваны пад бровар, які захаваўся да нашага часу.
Любанскія тут былі ўжо апошнімі гаспадарамі да 1939 года. Палац быў згішчаны ў час вайны ў 1943 годзе. Да нашага часу захаваўся касцёл Святой Ганны, бровар, фрагмент парку з «дубам Адамі Міцкевіча». Паводле легенды пад гэтым дубам геніяльны Паэт любіў пісаць свае творы. Дуба ўжо няма, а захаваўся толькі пень ад гістарычнага дрэва. А. Міцкевіч упамінаў у сваім геніяльным творы «Пан Тадэауш» гаспадара сядзібы Несялоўскага.
У парку і ў мястэчку засталіся парэшткі некалькіх мураваных гаспадарчых пабудоў.
Каментары
Усяго каментароў: 0