Дзятлава. Спаса – Праабражэнская царква
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Дзятлаўскі р., г. Дзятлава, вул. Перамогі, 1
0
255
01.12.2024
Апісанне
У 16 стагоддзі ў Дзятлава была пабудавана першая драўляная праваслаўная царква па фундацыі князя Канстанціна Астрожскага. Царква загінула ад пажару і на яе месцы ў 18 стагоддзі пабудавалі новую драўляную царкву. Храм узведзены ў традыцыях народнага дойлідства ў выглядзе карабля. З цягам часу будынак рамантаваўся і перабудоўваўся. Некалькі год таму каля царквы быў пабудаваны новы мураваны храм.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.46429209
Даўгата: 25.39844329
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
01.12.2024
Дзятлава. Спаса – Праабражэнская царква
Першая праваслаўная царква ў Дзятлава была заснавана яшчэ ў 16 стагоддзі. Фундатарам храма быў князь Канстанцін Астрожскі. Вялікі гетман Літоўскі Канстанцін Іванавіч Астрожскі (1460 – 1530) – ваенны і дзяржаўны дзеяч, мецэнат. У час пажара гэтая драўляная царква згарэла і на яе месцы ў пачатку 18 стагоддзя ўзведзены драўляны храм у выглядзе карабля. Царква была асвечана, як Спаса – Праабражэнская.
Будынак царквы ўзведзены ў традыцыях беларускага народнага дойлідства. У плане храм прамавугольны – гэта працяглы па падоўжанай восі зруб, які мае пяцігранную апсіду. Каля апсіды па яе бакам рызніцы. Зруб накрыты двухсхільным дахам. Над цэнтрам храма васьмігранны барабан і цыбуліна. Сцены царквы гарызантальна ашаляваныя. У бакавых сценах будынка прамавугольныя вокны, якія закрываюцца стаўнямі.
Некалькі год таму побач са старой царквой быў узведзены новы мураваны храм, які асвяцілі, як Сабор новамучанікаў і іспаведнікаў Царквы Рускай. Яшчэ ў 1907 годзе быў распрацаваны праект новай царквы, які зацвердзіў Сінод. Быў закладзены падмурак новага храма, але пачатак Першай сусветнай вайны перашкодзіў будаўніцтву. За польскім часам у 1935 годзе пачалася распрацоўка новай царквы, але пачатак вайны зноў перашкодзіў задуме. У 1993 годзе архітэктар Л. Макарэвіч распрацаваў новы праект і некалькі год таму царква была дабунавана.
Каментары
Усяго каментароў: 0